На Палярным крузе забаранілі гей-парад

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкСалехард, архіўнае фота
Салехард, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці звярталіся ў адміністрацыю Салехарда з просьбай правесці публічныя мерапрыемствы ўпершыню.

МІНСК, 20 сту — Sputnik. Улады Салехарда, размешчанага на Палярным крузе, забаранілі мясцовым актывістам ЛГБТ-руху праводзіць парад на тэрыторыі горада, паведамляе РІА "Новости".

"У мітынгах і шэсці, паведамленне аб правядзенні якіх ад прадстаўнікоў ЛГБТ паступіла ў адміністрацыю Салехарда, было адмоўлена", — распавёў прадстаўнік адміністрацыі горада, адзначыўшы, што такое рашэнне прынята ў сувязі з тым, што маршрут шэсця быў запланаваны паблізу школ і дзіцячых садоў.

Паводле яго слоў, мясцовыя сэксуальныя меншасці хацелі правесці мітынгі 29 і 31, а 30 студзеня — шэсце. Удзел у мерапрыемстве планавалі прыняць 300 чалавек.

Падобныя мерапрыемствы, падкрэслілі ў муніцыпалітэце, парушаюць заканадаўства, якое абараняе дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю або развіццю.

У адміністрацыі звярнулі ўвагу, што гэта першы падобны выпадак звароту ЛГБТ-руху з просьбаю правесці парад.

У лістападзе ўлады забаранілі ЛГБТ-актывістам правядзенне публічных мерапрыемстваў у Новасібірску, у кастрычніку — у Екацярынбурзе і Чэлябінску, Ніжнім Ноўгарадзе, Саранску і Пензе. У верасні адмовіліся ўзгадніць правядзенне гей-парадаў у Цюмені, Калузе, Туле, Цвяры, Санкт-Пецярбургу, Уладзіміры і Яраслаўлі.

Стужка навiн
0