Шматлюдна было каля купелі на набярэжнай Сажа паблізу Свята-Петрапаўлаўскага сабора. Колькі чалавек акунуліся ў мясцовую іардань, ніхто не лічыў, але ў АСВОДзе запэўнілі: ня менш за тры сотні. Часцей у ледзяную ваду ўваходзілі мужчыны.
Тысячы людзей прынеслі з храмаў святую ваду. Як правільна яе захоўваць, патлумачыў выкладчык біблейска-багаслоўскіх курсаў Гомельскай епархіі Аляксандар Ялопаў.
"Захоўваць святую ваду прынята ў чыстым месцы, лепш — побач з іконамі, у асобных і годна выглядаючых сасудах, якія не варта выкарыстоўваць па іншым прызначэнні", — распавёў Ялопаў.
Вельмі рэдка, але бывае, што святая вада псуецца і пачынае аддаваць затхласцю.
"У такім выпадку вада не прыдатная для ўнутранага ўжывання. Яе выліваюць у месца, якое не тапталі нагамі, напрыклад, у раку ці пад дрэва. А чалавеку, які сутыкнуўся з такой сітуацыяй, варта задумацца пра якасць уласнага жыцця і спытаць сябе: "У чым я саграшыў, што зрабіў не так, як змог дапусціць пазбавіць сябе святыні?" — патлумачыў выкладчык.