Новы футбольны сезон стартуе ў Беларусі 11 сакавіка

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў фотабанкФутбольны мяч
Футбольны мяч - Sputnik Беларусь
На Выканкаме АБФФ прапанавалі трансляваць матчы чэмпіянату Беларусі ў інтэрнэце ў фармаце HD.

МІНСК, 20 сту — Sputnik. Футбольны сезон-2017 стартуе ў Беларусі 11 сакавіка матчам за Суперкубак краіны, паведамілі Sputnik у прэс-службе Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" (АБФФ).

У пятніцу ў Доме футбола адбылося пасяджэнне Выканаўчага камітэта АБФФ, на якім быў зацверджаны каляндар будучага сезона, а таксама зацверджаны ліміт на легіянераў.

Старт чарговага футбольнага сезона запланаваны на 11 сакавіка — адбудзецца паядынак паміж чэмпіёнам краіны барысаўскім БАТЭ і ўладальнікам Кубка "Тарпеда-БелАЗам" (Жодзіна). Каманды пазмагаюцца за Суперкубак. У мінулым годзе сезон адкрывалі барысаўчане і салігорскі "Шахцёр". Чэмпіянат Беларусі стартуе 1 красавіка і будзе доўжыцца да 26 лістапада.

Акрамя таго, на Выканкаме была зацверджана сума заявачнага ўзносу: для клубаў (каманд) "вышкі" ён складзе 41200 беларускіх рублёў, для Першай лігі — 9500 беларускіх рублёў, Другой лігі — 2000 беларуская рублёў.

"Ратацыя клубаў паміж Вышэйшай і Першай лігай па выніках сезона-2017 застанецца ранейшай (каманды, якія занялі 15 і 16 месцы ў Вышэйшай лізе, пакідаюць элітны дывізіён, 1 і 2 месцы ў Першай лізе атрымаюць права згуляць у Вышэйшай лізе ў наступным сезоне), а дзве самыя моцныя каманды Другой лігі зменяць дзве горшыя каманды Першай лігі", — дадалі ў АБФФ.

Прапанову Савета клубаў вышэйшай лігі павялічыць ліміт да пяці легіянераў на поле і не абмяжоўваць іх колькасць у заяўцы на гульню было ўхвалена.

Дэпартамент па маркетынгу АБФФ прапанаваў паказваць усе матчы чэмпіянату Беларусі ў інтэрнэце ў фармаце HD. Гэтае пытанне выканкам перадаў на абмеркаванне Савета клубаў вышэйшай лігі. У выпадку ўхвалення будзе падрыхтаваны спецыяльны бізнес-план аб стварэнні ТАА для арганізацыі ТБ-трансляцый матчаў чэмпіянату Беларусі па футболе.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі