МІНСК, 20 сту — Sputnik. Рыгор Шырма нарадзіўся ў 1892 годзе і яшчэ малалетнім хлапчуком, пасвіўшы жывёлу, спяваў. У дванаццаць гадоў ён употай ад бацькі сышоў з дому і паступіў у Пружанскае вучылішча. А граць на скрыпцы і спяваць сур'ёўна пачаў падчас двухгадзічных педагагічных курсаў у Свенцярах. Тады ж будучы дырыжор, народны артыст Беларусі і СССР пачаў збіраць народныя песні.
У 1918 годзе скончыў Седлецкі настаўніцкі інстытут. У канцы Першай сусветнай вайны мабілізаваны ў армію.
У 1924 арганізаваў хор у Пружанах. З 1926 выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. У Заходняй Беларусі Рыгор Шырма вёў вялікую асветніцкую працу, быў сакратаром Таварыства беларускай школы (ТБШ).
У 1930-1931 гадах Шырма як адзін з кіраўнікоў ТБШ падвергнуўся ганенням польскіх уладаў, быў зняволены ў турму Лукішкі па абвінавачванні ў камуністычнай дзейнасці.
Выйшаўшы на волю, працягнуў асветніцкую працу, арганізоўваў у Заходняй Беларусі нацыянальныя школы, ладзіў спектаклі і канцэрты з беларускім рэпертуарам, чытаў лекцыі як у буйных гарадах (Вільня, Беласток), так і ў самых аддаленых месцах Заходняй Беларусі.
Увесь гэты час ён арганізоўваў і ўзначальваў розныя харавыя калектывы ў заходніх абласцях Беларусі, у тым ліку ў 1924-1939 гадах кіраваў хорам Вільнюскага ўніверсітэта.
1 лістапада 1939 года Рыгору Шырме быў уручаны мандат на арганізацыю Беларускага ансамбля песні і танца — першага ў яго жыцці прафесійнага калектыву. У студзені 1940 года пачаліся канцэрты ансамбля.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ансамбль пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы адправіўся ў паездку па краіне. Вярнуцца ў родны край калектыў змог толькі ў сярэдзіне 1944 года.
У гады вайны ансамбль выступаў на Урале, у Кузбасе, франтавых часцях.
У пасляваенны перыяд Рыгор Шырма пачаў падрыхтоўчую працу па рэарганізацыі ансамбля ў акадэмічны хор. У 1950 годзе быў сфарміраваны Дзяржаўны хор БССР, у 1955 году ён ператвораны ў Дзяржаўную харавую капэлу БССР, з 1957 года — Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу БССР.
Рыгор Шырма кіраваў капэлай да 1970 года. Пад яго кіраўніцтвам яна стала выбітным харавым калектывам, які адрозніваўся высокім майстэрствам. З 1978 года калектыў носіць сучасную назву — Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Рыгора Раманавіча Шырмы.
Цікавыя звесткі пра Рыгора Шырму
- Рыгор Шырма амаль 20 гадоў быў рэгентам-псаломшчыкам Свята-Аляксандра-Неўскага сабора ў Пружанах. Абраны ім калектыў быў прызнаны адным з лепшых у Палескай епархіі. Яго часта называлі "чырвоны псаломшчык" з-за пракамуністычнага настрою.
- Рыгор Шырма меў псеўданімы Р. Баравы, Вучыцель.
- У Вільню яго паклікаў Браніслаў Тарашкевіч. Тагачасны старшыня Беларускага пасольскага клуба, вядомы вучоны і палітычны дзеяч выступаў у Пружанах і быў уражаны канцэртам мясцовага хору. Дарэчы, Рыгор Шырма і Браніслава Тарашкевіч нарадзіліся ў адзін дзень.
- Рыгора Шырму двойчы садзілі ў турму польскія ўлады. А ў 1941 годзе ён апынуўся на Лубянцы, адкуль яму дапамог вызваліцца Якуб Колас, звярнуўшыся да першага сакратара ЦК КП Беларусі П. Панамарэнкі.
- Уладзімір Караткевіч прызнаваўся, што ў сцэне са сваіх "Каласоў", дзе ідзе спрэчка аб беларускай музыцы, выкарыстаў "тое слова ягонае (Рыгора Шырмы) з мяккім пружанскім акцэнтам".