Міжнародныя эксперты: песня Naviband спадабаецца еўрапейцам

© Sputnik / Виктор ТолочкоГурт Naviband
Гурт Naviband - Sputnik Беларусь
Упершыню на сцэне "Еўрабачання" беларускія канкурсанты будуць выконваць песню на беларускай мове.

МІНСК, 21 сту — Sputnik. Белтэлерадыёкампанія напярэдадні фіналу нацыянальнага адборачнага тура на конкурс песні "Еўрабачанне-2017" правяла галасаванне сярод незалежных музычных экспертаў: гурт Naviband з кампазіцыяй "Гісторыя майго жыцця" па выніках набраў 72 балы з 90 магчымых, паведамілі Sputnik у прэс-службе кампаніі.

Фінал адбору на "Еўрабачанне" адбыўся ўвечары 20 студзеня, па выніках галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы Naviband перамаглі, набраўшы 18 балаў, і заваявалі права прадстаўляць Беларусь на конкурсе ў Кіеве. Упершыню на сцэне "Еўрабачання" беларускія канкурсанты будуць выконваць песню на беларускай мове.

Па інфармацыі Белтэлерадыёкампаніі, галасаванне сярод незалежных экспертаў было праведзена, каб спазнаць перавагі еўрапейскай публікі.

Удзельнікі Naviband Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук - Sputnik Беларусь
Naviband: хочацца паказаць сучасную Беларусь Еўропе

"У якасці суддзяў былі абраныя прадстаўнікі тэлекампаній тых краін — удзельніц "Еўрабачання", якія паказалі добрыя вынікі на міжнародным конкурсе ў мінулым годзе, — Польшчы, Грэцыі, Мальты, Украіны, Балгарыі, Аўстраліі, Італіі, Арменіі, Ізраіля", — сказалі ў прэс-службе.

Там таксама паведамілі, што члены міжнароднага журы праслухалі аўдыяверсіі кампазіцый фіналістаў і паглядзелі відэа праслухванняў, пасля чаго выставілі адзнакі ад 1 да 10.

"У выніку ад міжнародных экспертаў гурт Navi атрымаў максімальную колькасць балаў — 72. На другое месца эксперты паставілі Аляксандру Ткач (59 балаў), а замкнула тройку лідэраў спявачка "Июль" з 54 баламі", — сказалі суразмоўцы Sputnik.

Чарговы 62-ы конкурс "Еўрабачанне" пройдзе ў бягучым годзе ў Кіеве з 9 па 13 траўня.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі