Беларускія гандбалісты пазмагаюцца са шведамі за выхад у 1/4 ЧС-2017

© Flickr / France Handball 2017Мужчынская зборная па гандболе
Мужчынская зборная па гандболе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сталі вядомыя першыя чвэрцьфіналісты сусветнага першынства, сярод іх няма зборнай Расіі, якая саступіла славенцам.

МІНСК, 22 сту — Sputnik. Зборная Беларусі па гандболе ў 1/8 фіналу Чэмпіянату свету сярод мужчын згуляе супраць каманды Швецыі.

Падапечныя Юрыя Шаўцова выйшлі ў плэй-оф турніру з трэцяга месца ў групе С, абыграўшы венграў (27:25).

У нядзелю беларусы будуць змагацца са шведамі, якія носяць статус фаварыта ў гэтым паядынку. Пачатак матчу а 18:00 (па мінскім часе), у прамым эфіры яго пакажа тэлеканала "Беларусь 5".

Разам з тым, напярэдадні былі вызначаны першыя ўдзельнікі чвэрцьфіналу: японцы абыгралі Анголу (37:26), палякі былі мацнейшыя за тунісцаў (28:26), нарвежцы атрымалі пераканаўчую перамогу над Македоніяй (34:24), гаспадары ЧС французы ўзялі верх над Ісландыяй (31:25), славенцы адолелі расіян (32:26), а іспанцы з мінімальнай перавагай выйгралі ў бразільцаў (28:27).

У выпадку перамогі беларусаў над шведамі ў 1/4 каманда Шаўцова згуляе са зборнай Францыі. Чвэрцьфіналы пройдуць 24 студзеня, паўфіналы — 26 і 27 студзеня, сустрэча за бронзу — 28, вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул адбудзецца 29 студзеня ў Парыжы.

Стужка навiн
0