МІНСК, 22 сту — Sputnik. Цэнтр беларускай культуры плануецца адкрыць у Пекіне ў маі. Пра гэта паведаміў надзвычайны і паўнамоцны пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін падчас мерапрыемстваў, прысвечаных культуры Кітая ў Гродне.
"Кітай адкрыў у мінулым годзе Цэнтр культуры ў Мінску, аналагічны беларускі цэнтр з'явіцца ў Пекіне, адкрыццё намечана на май бягучага года", — паведаміў пасол.
Ён адзначыў, што супрацоўніцтва Беларусі і Кітая на працягу амаль 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін развіваецца дынамічна і ўстойліва, а найбольш выніковым яно стала ў апошнія пяць гадоў.
Падчас адкрыцця выставы гродзенскай мастачкі Марыны Эльяшэвіч ён падкрэсліў, што працы гэтага аўтара вядомыя і ў Беларусі, і ў Кітаі.
"Яе выставы і семінары знаёмяць людзей з традыцыйнай кітайскай тэхнікай. Такія культурныя праекты з'яўляюцца добрай платформай для спалучэння культурных традыцый падчас будаўніцтва эканамічнага пояса Шаўковага шляху", — дадаў дыпламат.