МІНСК, 22 сту — Sputnik. Тэлеканал CNN быў вымушаны перапыніць трансляцыю акцыі пратэсту ў Вашынгтоне з-за выступлення спявачкі Мадоны, якая двойчы выказалася ў адрас прэзідэнта ЗША Дональда Трампа нецэнзурнымі словамі, паведамляе РІА "Новости".
На акцыі сабралася больш за 500 тысяч чалавек. Вядучая тэлеканала пасля перапынення трансляцыі выбачылася перад гледачамі за тое, што нецэнзурная лексіка прайшла ў эфір.
"Мы не ведалі, што яна збіралася сказаць", — сказала супрацоўніца канала.
Мадонна таксама выканала песню Express Yourself, тэкст якой таксама быў зменены на непрыстойныя словы ў адрас 45-га прэзідэнта. На акцыі пратэсту выступіў шэраг іншых вядомых дзеячаў, у тым ліку спявачка Аліша Кіз, рэжысёр Майкл Мур, актрыса Скарлет Ёхансан.