МІНСК, 22 сту — Sputnik. Спецыяльна на гэты выхадны, каб зрабіць яго запамінальным, яркім і цікавым, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту падрыхтаваў культурна-адукацыйнае мерапрыемства "Зімовыя маразы", у якім кожны стане не проста гледачом, але і ўдзельнікам.
Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з традыцыйнай беларускай абраднасцю, не проста пабачыць, але і прымерыць і сфатаграфавацца ў кажушку і валёнках, магерцы, аблавусе ці намітцы. За некалькі хвілін вы можаце адчуць сябе селянінам ці шляхціцам. Кім пажадаеце. А таксама пакатацца на санках і лыжах, пачуць фальклорны гурт "Жвавы карчмар", прыняць удзел у майстар-класах.
Кошт квіткоў для дарослых 5,5, студэнтаў — 4 рублі, школьнікаў — 3.
Як лепей дабрацца да ўстановы, пазнайце на сайце музея.