https://bel.sputnik.by/20170123/cyagnuc-kalyadu-na-duba-noviny-byarehzinski-raen-1027115166.html
Цягнуць Каляду на дуба: як у Новінах са святамі развіталіся
Цягнуць Каляду на дуба: як у Новінах са святамі развіталіся
Sputnik Беларусь
У вёсцы Новіны Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці існуе старажытны абрад провадаў Каляд - "Цягнуць Каляду на дуба", які адзначаецца 21 студзеня і завяршае... 23.01.2017, Sputnik Беларусь
2017-01-23T18:27+0300
2017-01-23T18:27+0300
2022-12-05T16:49+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102711/33/1027113338_0:91:1800:1108_1920x0_80_0_0_4918ac919ab659a2b3e74d4f5be9069d.jpg
бярэзінскі раён
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102711/33/1027113338_0:34:1800:1165_1920x0_80_0_0_35894a2e15f1360f0f4749269b13db67.jpg Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадарожнiк, спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, падзеі і даты, культура, бярэзінскі раён, каляды
спадарожнiк, спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, падзеі і даты, культура, бярэзінскі раён, каляды
Цягнуць Каляду на дуба: як у Новінах са святамі развіталіся 18:27 23.01.2017 (абноўлена: 16:49 05.12.2022 )
У вёсцы Новіны Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці існуе старажытны абрад провадаў Каляд - "Цягнуць Каляду на дуба", які адзначаецца 21 студзеня і завяршае перыяд калядных святаў.
Жыхары гэтай вёскі своеасабліва развітваюцца з Калядой — вязуць яе праз вёску да дуба.
Гэты абрад быў адноўлены ў 1998 дзякуючы Ніне Дзмітрыеўне Клімовіч — першай і асноўнай захавальніцы традыцыі, а таксама ўсёй яе радні.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Жыхары вёскі Новіны своеасабліва развітваюцца з Калядой – вязуць яе праз вёску да дуба.
Жыхары вёскі Новіны своеасабліва развітваюцца з Калядой – вязуць яе праз вёску да дуба.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Спачатку жанчыны, якія награшылі ў мінулым годзе, на ганку сякуць сякерай старыя венікі, прынесеныя з дому.
Спачатку жанчыны, якія награшылі ў мінулым годзе, на ганку сякуць сякерай старыя венікі, прынесеныя з дому.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Затым дубчыкі рассейваюць з ветрам.
Затым дубчыкі рассейваюць з ветрам.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Яшчэ раніцай 21 студзеня жанчыны вёскі збіраюцца і ўпрыгожваюць сноп саломы - робяць з яго абрадавую ляльку Каляду.
Яшчэ раніцай 21 студзеня жанчыны вёскі збіраюцца і ўпрыгожваюць сноп саломы - робяць з яго абрадавую ляльку Каляду.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Жанчыну сталага ўзросту садзяць на саначкі, яна трымае ляльку Каляду і гаршчок з куццёй.
Жанчыну сталага ўзросту садзяць на саначкі, яна трымае ляльку Каляду і гаршчок з куццёй.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Мужчыны цягнуць яе на саначках да дуба.
Мужчыны цягнуць яе на саначках да дуба.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Дуб гэты самотна стаіць у полі на краю вёскі.
Дуб гэты самотна стаіць у полі на краю вёскі.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус На пад'ездзе да дуба жанчыну з санкамі перакульваюць ў снег, каб куцця рассыпалася і ўраджай на наступны год быў багатым.
На пад'ездзе да дуба жанчыну з санкамі перакульваюць ў снег, каб куцця рассыпалася і ўраджай на наступны год быў багатым.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Усё гэта робіцца пад музыку.
Усё гэта робіцца пад музыку.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Хлопцы здымаюць з дуба леташнюю Каляду са старым колам, скідваюць уніз і спальваюць.
Хлопцы здымаюць з дуба леташнюю Каляду са старым колам, скідваюць уніз і спальваюць.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус А на дуб зацягваюць новую ляльку і куццю ў гаршку.
А на дуб зацягваюць новую ляльку і куццю ў гаршку.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Потым спяваюць абрадавыя песні.
Потым спяваюць абрадавыя песні.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Водзяць карагоды вакол дуба.
Водзяць карагоды вакол дуба.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Затым п'юць і закусваюць пад дубам.
Затым п'юць і закусваюць пад дубам.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Усялякія прысмакі гаспадыні прыносяць з дому.
Усялякія прысмакі гаспадыні прыносяць з дому.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Лялька Каляда або Берагіня цэлы год на дубе будзе берагчы палі і вёску ад маланак, спрыяць урадлівасці нівы і добраму ўраджаю.
Лялька Каляда або Берагіня цэлы год на дубе будзе берагчы палі і вёску ад маланак, спрыяць урадлівасці нівы і добраму ўраджаю.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Пасля абраду ўсе ідуць да месца збору, дзе адбываецца сумесная вечарынка.
Пасля абраду ўсе ідуць да месца збору, дзе адбываецца сумесная вечарынка.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Танчаць, спяваюць, гуляюць у народныя гульні.
Танчаць, спяваюць, гуляюць у народныя гульні.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Абрад вёсцы Новіны адзначаюць здаўна — ніхто не ведае, калі яго пачалі святкаваць.
Абрад вёсцы Новіны адзначаюць здаўна — ніхто не ведае, калі яго пачалі святкаваць.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Галоўнай забавай з'яўляецца традыцыйная гульня "Ката пячы".
Галоўнай забавай з'яўляецца традыцыйная гульня "Ката пячы".
© Sputnik / Альфрэд Мiкус З прэснага цеста робяць фігуру ката. Яго трэба ўхапіць ротам і адкусіць кавалак.
З прэснага цеста робяць фігуру ката. Яго трэба ўхапіць ротам і адкусіць кавалак.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Асабліва ў надыходзячым годзе пашанцуе з асабістым жыццём той дзяўчыне, якая зможа адкусіць Кату важны орган.
Асабліва ў надыходзячым годзе пашанцуе з асабістым жыццём той дзяўчыне, якая зможа адкусіць Кату важны орган.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Са словаў Ніны Клімовіч, мясцовай жыхаркі, якая адрадзіла напоўніцу абрад, святкаване заўсёды шматлюднае і, што вельмі важна, з удзелам мясцовай моладзі.
Са словаў Ніны Клімовіч, мясцовай жыхаркі, якая адрадзіла напоўніцу абрад, святкаване заўсёды шматлюднае і, што вельмі важна, з удзелам мясцовай моладзі.
© Sputnik / Альфрэд Мiкус Клопат пра будучы ўраджай, здароўе і шчасце ўсіх жыхароў вёскі, які ўвасабляе Каляда, аб'ядноўвае жыхароў.
Клопат пра будучы ўраджай, здароўе і шчасце ўсіх жыхароў вёскі, які ўвасабляе Каляда, аб'ядноўвае жыхароў.