З Беларусі ў Германію кантрабандай вывозілі соль і газу

© Sputnik / Вольга КараленкаЭкспазіцыя выставы "Гандаль Беларусі на шалях гісторыі"
Экспазіцыя выставы Гандаль Беларусі на шалях гісторыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ці ведаеце вы, што з Заходняй Беларусі кантрабандай у Германію вывозілі газу і соль, за развіццё бульбы ў васемнаццатым стагоддзі прызначалася прэмія ў 20 злотых, а ў Крычаўскім бровары за суткі выганялі 110 вёдзер гарэлкі.

МІНСК, 23 сту — Sputnik.  Адказ на гэтае пытанне, а таксама пра многія  іншыя звесткі аб гандлі беларусаў вы даведаецеся ў матэрыяле Sputnik, а таксама наведаўшы выставу Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Гандаль Беларусі на шалях гісторыі".

З варагаў у грэкі

Рэкі Днепр, Заходняя Дзвіна, Прыпяць былі важнейшымі воднымі артэрыямі шляху "з варагаў у грэкі". Невыпадкова на іх узнікаюць самыя старажытныя гарады Беларусі: Полацк і Тураў.

© Sputnik / Вольга КараленкаЗ варагаў у грэкі
З варагаў у грэкі - Sputnik Беларусь
З варагаў у грэкі

 

З паўночнага Прычарнамор'я даходзілі ў Беларусь амфары з віном і алеем. З Каўказа прывозілі самшыт, з якога выраблялі грабяні. З Візантыі, Блізкага Усходу і Сярэдняй Азіі дастаўляўся шкляны посуд, распсіаны эмаллю і золатам. З арабскага Усходу і Персіі везлі шыкоўныя дарагія тканіны, шоўкавае адзенне (знаходкі ў Мінску).

© Sputnik / Вольга КараленкаГрабяні і ўпрыгожванні
Грабяні і ўпрыгожванні - Sputnik Беларусь
Грабяні і ўпрыгожванні

А ў Ваўкавыску былі знойдзены косткі паўліна 12 стагоддзя, магчыма, гэтая птушка з Цэйлона належала князю або знаці.

У Візантыю і Заходнюю Еўропу з беларускіх гарадоў пастаўлялі дарагія футры (куніцы, собаля, вавёркі), мёд, воск, смалу, лён і вырабы з яго, зброю, косць, вырабы са срэбра, жывёлу і рабоў, захопленых пад час войнаў.

У 9-10 стагоддзях у грашовым абарачэнні на Беларусі былі арабскія срэбныя манеты — дырхемы. 

Фестываль Легенды нарвежскіх вікінгаў у Петрапаўлаўскай крэпасці - Sputnik Беларусь
Вікінгі пакінулі ў Беларусі буйны гандлёвы фарпост

Самы вялікі скарб такіх манет вагай каля 20 кілаграмаў і агульнай колькасцю манет больш за 7,5 тысяч, знойдзены пад Полацкам (Каз'янкі).

З 11 ст. распаўсюджваюцца дэнарыі з Заходняй Еўропы, часам трапляюць на Беларусь срэбныя і залатыя грошы з Візантыі.

Залаты час рамесніцтва

У 15-16 стагоддзях сучасная тэрыторыя Беларусі ўваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага. У гэты перыяд пашыраецца эканамічная функцыя гарадоў і адбываецца пераход ад працы рамеснікаў на заказ да працы на продаж.

© Sputnik / Вольга КараленкаЁмістасці з дрэва для захоўвання тавару
Ёмістасці з дрэва для захоўвання тавару - Sputnik Беларусь
Ёмістасці з дрэва для захоўвання тавару

Увогуле, гэты перыяд можна назваць "залатым" у плане рамесніцкай вытворчасці. На тэрыторыі краіны было зазначана больш за 200 рамесніцкіх спецыяльнасцей.

Цэнтрам гандлёвых аперацый становіцца гарадскі рынак. Тут прысутнічалі тавары айчынных і замежных купцоў. Сяляне актыўна гандлявалі прадуктамі сваёй гаспадаркі.

Унутры краіны гандлявалі на кірмашах кожны тыдзень, а таксама раз на год у спецыяльна вызначаны час. Кірмаш цягнуўся ад аднаго дня да месяца. Падчас кірмашу яго ўдзельнікі вызваляліся ад выплаты мыт на час яго правядзення.

Пытанні аб месцах і тэрмінах правядзення кірмашоў вырашаліся вялікім князем. Згодна са Статутам ВКЛ 1588 г. шляхта сама магла вызначаць дні правядзення таргоў. Існавала таксама і агульная вялікакняская сістэма мер і вагаў, якая павінна была раўняцца на віленскую.

© Sputnik / Вольга КараленкаВагі і бязмены
Вагі і бязмены - Sputnik Беларусь
Вагі і бязмены

Пры вялікім князі Аляксандры ў Вільні быў заснаваны манетны двор (1492 г.). Аднак увядзенне гэтай грашовай адзінкі не азначала скону натуральнага абмену. І ў граматах Вітаўта, і ў судзебніку Казіміра існавалі пункты, выплаты па якім трэба было праводзіць перцам, соллю і інш.

Праз Беларусь з Расіі ў Еўропу везлі футра, скуры, воск. З ВКЛ экспартавалася сыравіна: дрэва, футра, лён, збожжа.

© Sputnik / Вольга КараленкаКірмаш у Лідзе
Кірмаш у Лідзе - Sputnik Беларусь
Кірмаш у Лідзе

Адным з самых прыбытковых відаў гандлю быў гандаль рыбай. З Еўропы прывозілі селядцы, з Украіны рачную рыбу. Вялікія былі кошты і падаткі на рыбу.

Напрыклад, у Пінску кожную 10-ю рыбіну павінны былі аддаць у якасці падатку.

За вырошчванне бульбы назначалася прэмія

Кантрабанда існавана, напэўна, амаль столькі ж, колькі і спроба не плаціць падаткі. Ва ўсялякім выпадку яшчэ Екацярына ІІ стварыла на мяжы цяперашніх Гродзенскай і Брэсцкай абласцей мытныя пасты. Ёй быў вызначаны штат на кожным з іх, перакладчыку, напрыклад, трэба было ведаць нямецкую, польскую і рускую мовы.

© Sputnik / Вольга КараленкаНа кірмаш на санях
На кірмаш на санях - Sputnik Беларусь
На кірмаш на санях

Паступова пашыраўся і звыклы асартымент тавараў. У 80 гадах 18 стагоддзя, напрыклад, у сялянскіх гаспадарках да звыклых капусты, морквы, цыбулі, буракоў, далучаецца бульба. За яе вырошчванне прызначаліся прэміі ў 20 злотых.

На захадзе Беларусі больш займаліся вырошчваннем сельскагаспадарчых культур, а на усходзе промысламі, у тым ліку вінакурэннем (вырабам моцных алкагольных напояў).

Вінакурні былі ў кожным буйным фальварку, існавалі яны і пры корчмах у мястэчках. Напрыклад, на Крычаўскім бровары за суткі выганялі 110 вёдзер гарэлкі, ва Урэчы — 2700 літраў.

© Sputnik / Вольга КараленкаГандляр самаробным віном
Гандляр самаробным віном - Sputnik Беларусь
Гандляр самаробным віном

У 18 стагоддзі назіраецца актыўны прыток яўрэйскага насельніцтва на тэрыторыю Беларусі з Украіны і Польшчы. Да канца стагоддзя яўрэі складаюць 20-30 працэнтаў усяго гарадскога насельніцтва і яшчэ большы ў мястэчках.

Дэфіцыт стварае кантрабанду

Не менш цікавай для наведвальнікаў выставы будзе гіторыя гандлю мінулага стагоддзя. Найперш таму, што гэтыя часы дэфіцыту тавару многія памятаюць.

Мала што змянілася і са спробамі праносу кантрабанднага тавару. Калі зараз для гэтага выкарыстоўваюць колы машын, розныя іншыя тайнікі ў транспарце, а таксама адзенне, і нават страўнік, то і ў пачатку мінулага стагоддзя для гэтых мэт ішлі палоззі павозак, прычоскі, абутак.

Напрыклад, сукно праносілі ў выглядзе запелянанага дзіцяці, пярсцёнкі і падвескі ў прычосцы, а ў бочцы з мазутам правозілі 3,8 пуда сахарыну.

Зацікавіў і цэннік на кантрабандныя тавары 1927 года. Шкурка выдры каштавала 80-100 рублёў, пясца — 15-30, хахуля — 15, а малпы — 100-120. Шоўкавыя мужчынскія шкарпэткі ў той час каштавалі два з паловай рублі.

А вось самым дарагім таварам у пачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя быў матацыкл — 2550 рублёў, веласіпед каштаваў прыкладна столькі ж, колькі і радыёла — 720 і 850 рублёў адпаведна, а наручны гадзіннік — 400.

© Sputnik / Вольга КараленкаТавары 60-х
Тавары 60-х - Sputnik Беларусь
Тавары 60-х

Цікава прыгадвае пры гандлёвыя вехі і дакументальная стужка, якая дэманструецца непасрэдна ў зале музея. Хаця, як гаворыцца, лепш адзін раз пабачыць.

Дзверы дзяржаўнага гісторычнага музея адчынены да 19 гадзін вечара.

 

Стужка навiн
0