Лукашэнка прызначыў гранты кіраўнікам навуковых і культурных арганізацый

© Sputnik / Виктор ТолочкоПадпісанне дакументаў
Падпісанне дакументаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выдзеленыя сродкі пойдуць на правядзенне даследаванняў у галіне біялогіі, хіміі, машынабудавання, медыцыны, сельскай гаспадаркі, эканомікі.

МІНСК, 23 сту — Sputnik. Гранты прэзідэнта Беларусі на 2017 год назначаны 93 кіраўнікам і спецыялістам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры, адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Выдзеленыя гранты прадугледжаны на правядзенне навуковых даследаванняў у галіне біялогіі, хіміі, машынабудавання, медыцыны, сельскай гаспадаркі, эканомікі, права і гісторыі; павышэнне якасці адукацыі навучэнцаў і студэнтаў за кошт выкарыстання новых тэхналогій і сучаснага вучэбнага метадычнага забеспячэння, паведамілі Sputnik у прэс-службе прэзідэнта краіны.

"Гранты таксама выдзелены на распрацоўкі па рэпрадуктыўнай медыцыне, отарыналарынгалогіі, кардыялогіі, медыцынскіх біятэхналогіях, анкалогіі, хірургіі і рэанімацыі, псіхіятрыі, сучаснай дыягностыцы; стварэнне новых твораў мастацтва і правядзенне мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць захаванню нацыянальных духоўных традыцый", — паведамілі ў прэс-службе.

Прыняцце распараджэння накіравана на падтрымку таленавітых спецыялістаў, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця аховы здароўя, навуковага, адукацыйнага і культурнага патэнцыялу Беларусі, дадалі там.

Стужка навiн
0