МІНСК, 23 сту — Sputnik. Маразы прыйдуць у Беларусь у бліжэйшыя сераду і чацвер, паведамілі Sputnik у Гідрамеце.
Няўстойлівае надвор'е захоўваецца ў Беларусі з Каляд: пасля моцных замаразкаў у рэспубліку прыйшла адліга — слупкі тэрмометраў падымаліся вышэй за нуль.
Па дадзеных беларускіх сіноптыкаў, на гэтым тыдні ў рэспубліку зноў вернуцца маразы, хоць і не такія моцныя, як у пачатку месяца.
На 23 і 24 студзеня сіноптыкі абяцаюць такое ж надвор'е, як на выходных: сырое і ветранае. А ўжо ў сераду, 25 студзеня, на Таццянін дзень, сфарміруецца магутны паўночны паток. Тэмпература паветра ў сераду на працягу сутак чакаецца ад —1 да —8°С, ноччу па поўначы пры праясненнях да —11°С, пройдзе кароткачасовы снег.
У чацвер будзе халадней — тэмпература па краіне складзе ад —8 да —15°С, пры праясненнях — ад —16 да —20°С. У некаторых раёнах краіны, паводле прагнозаў сіноптыкаў, кароткачасовы снег. Да канца тыдня слупкі тэрмометраў зноў падымуцца да нуля градусаў, а ў выходныя магчымая і адліга.