Sputnik увайшоў у топ-10 інтэрнэт-СМІ Беларусі

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкПавільён міжнароднага інфармацыйнага брэнда "Sputnik"
Павільён міжнароднага інфармацыйнага брэнда Sputnik - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэйтынг папулярных рэсурсаў навін быў падрыхтаваны на падставе паказчыкаў інтэрнэт-аўдыторыі кампаніі Gemius і заснаваны на замерах аўдыторыі унікальных карыстальнікаў у краіне.
МІНСК, 23 сту — Sputnik. Партал інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik Беларусь увайшоў у ТОП-10 інтэрнэт-СМІ краіны.
У рэйтынг таксама ўключаны вядучыя анлайн-выданні РБ, сярод якіх сайт інфармацыйнага агенцтва БелТА, партал дзелавой і фінансавай інфармацыі myfin.by, анлайн-версія самай масавай штодзённай грамадска-палітычнай газеты "СБ. Беларусь сегодня".
Кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура: "Мы вельмі рады, што сайт цікавы чытачу, бо дзеля гэтага мы актыўна працуем. Рэдакцыя Sputnik Беларусь працягне цешыць сваю аўдыторыю эксклюзіўнымі матэрыяламі аб неардынарных людзях, якімі поўніцца Беларусь, будзе сачыць за эканамічнай і палітычнай сітуацыяй як у краіне, так і за яе межамі, дзяліцца з чытачамі унікальнымі фактамі і навінамі на самыя актуальныя тэмы".
Рэйтынг папулярных рэсурсаў навін быў падрыхтаваны на падставе паказчыкаў інтэрнэт-аўдыторыі кампаніі Gemius і заснаваны на замерах аўдыторыі унікальных карыстальнікаў у краіне, праведзеных у кастрычніку-лістападзе 2016 года.
Sputnik Беларусь пачаў працу ў краіне ў снежні 2014 года. Актывы агенцтва ўключаюць інфармацыйны партал на беларускай і рускай мовах, радыёрэсурс і высокатэхналагічны мультымедыйны прэс-цэнтр. Партал агенцтва ўваходзіць у ТОП-10 вядучых нацыянальных СМІ краіны*.
Sputnik Беларусь з'яўляецца часткай міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў стужкі навін Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.
*па дадзеных Gemius за кастрычнік-лістапад 2016 года.
Стужка навiн
0