Святлана Акружная верна служыць коласаўскай сцэне

Падпісацца
Народная артыстка Беларусі мае шмат узнагарод, сярод якіх адна - мацярынская. Яна лаўрэат прэміі імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі "За матчыну мужнасць".

МІНСК, 23 сту — Sputnik. На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску адбудзецца творчая вечарына народнай артысткі Беларусі Святланы Акружной.

26 студзеня, калі актрыса будзе адзначаць свой 70-гадовы юбілей, яна і яе калегі раскажуць пра творчы шлях артысткі, якая выступае на коласаўскай сцэне з 1969 года.

За вялікія творчыя дасягненні пры стварэнні вобразаў нашых сучаснікаў і класічных персанажаў на коласаўскай сцэне ў 1976 годзе актрыса ўдастоена ганаровага звання "Заслужаны артыст БССР", у 1991 годзе — "Народны артыст Беларусі".
За ролю Франкі ў спектали "Хам" паводле твораў Э. Ажэшка Святлана Акружная адзначана дыплом "За лепшую жаночую ролю" на Міжнародным фестывалі "Славянскія тэатральныя сустрэчы" (Бранск, Расія) і прэміяй прафсаюзаў Беларусі. Аналагічным дыпломам ўзнагароджана за ролю Кацярыны Іванаўны ("Кацярына Іванаўна" Л.Андреева) на Міжнародным фестывалі "Славянскія тэатральныя сустрэчы" (Гомель, 2003). У 2004 годзе адзначана Дыпломам "За лепшую жаночую ролю" за выкананне ролі Лауры ў спектаклі "Бацька" А.Стриндберга на Міжнародным тэатральным фестывалі "Белая вежа". Створаныя з вялікім майстэрствам ў спектаклях "Бацька" і "Кацярына Іванаўна" вобразы Лауры і Кацярыны Іванаўны высока ацэнены крытыкай на Міжнародным тэатральным фестывалі ў Турцыі (Трабзон, 2004, 2005).

У тэатры і кіно актрыса сыграла больш за 60 роляў. Найбольш папулярныя кінастужкі з удзелам Святланы Акружной — "Сустрэча" (Алена), "зацюканы апостал" (Дачка), "Плач перапёлкі" (Ганна Карпілава), "Падзенне ўверх" (Маці).
На працягу васьмі гадоў (2000-2008) з'яўлялася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. У 2006 годзе адзначана прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне".

Пачатак вечарыны ў 19 гадзін.

Стужка навiн
0