МІНСК, 24 сту — Sputnik. На інтэрнэт-аўкцыёне Ay.by прадалі 5 унікальных банкнот-узораў 1992 года, паведамляе сайт "Беларуская баністыка". З банкноты агулам выручылі 4247 беларускіх рубля (каля 2200 долараў).
Спецыялісты тлумачаць, што гэта не звычайныя банкноты, а спецыяльныя банкноты-ўзоры з чырвоным надпісам "ОБРАЗЕЦ" і нулявым серыйным нумарам. Такія банкноты не з'яўляюцца плацежнымі сродкамі і звычайна захоўваюцца ў некаторых банках у якасці своеасаблівых эталонаў. Калі банкноты выводзяцца з абарачэння, адпаведная банкнота-узор павінна быць вернута ў Нацбанк Рэспублікі Беларусь для знішчэння.
Такія банкноты вельмі рэдкі лот на аўкцыёнах.
Самыя высокія стаўкі набралі банкноты-ўзоры 5 і 50 рублёў (воўк і мядзведзь) 1992 года — 1071 BYN і 1087 BYN адпаведна. Астатнія банкноты былі прададзеныя крыху танней. 10 рублёў 1992 года (рысь) за 732,77 BYN; 3 рубля 1992 (бабёр) — за 732,77 BYN; 50 капеек 1992 (вавёрка) — за 625 BYN.
Кошты маглі быць яшчэ вышэйшымі, але ступень захаванавасці банкнотаў была неідэальнай.