МІНСК, 24 сту — Sputnik. Год чубатага жаваранка толькі распачаўся, а грамадская арганізацыя "Ахова птушак бацькаўшчыны" ўжо думае, якая птушка стане сімвалам 2018 года.
Прапанаваны грак, чорнагаловы шчыгол, а вось трэцюю птушку можа вылучыць любы член аб'яднання. Тая, за якую будзе аддадзена больш галасоў, завершыць тройку кандыдатаў. Галоўнае, каб гэта быў від, які не выбіраўся птушкай года раней.
Галасаванне за птушку 2018 года праводзіцца на сайце "Аховы птушак бацькаўшчыны" http://www.ptushki.org па 27 студзеня.
Фінальнае галасаванне адбудзецца 28 студзеня на ХХ з'ездзе АПБ, які пройдзе ў Мінску па праспекце "Газеты Праўды", 11 (станцыя метро Пятроўшчына).
Перад пачаткам з'езда ўдзельнікам прапануюць паглядзець выставу фотаздымкаў з Белавежскай пушчы і лепшыя працы конкурсу "Гогаль — птушка 2016 года". Таксама рыхтуецца невялікі квэст і фільм пра Белавежскую пушчу.
Пачатак з'езда ў 11 гадзн, уваход вольны.