Фота на памяць: сэлфі ў музеі ў народным адзенні

© Sputnik / Марына СерабраковаУ нацыянальным адзенні
У нацыянальным адзенні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі народны касцюм шматкампанентны, апрануць яго няпроста, таму прыгожа ўбірацца, урачыста апранацца да якога-небудзь свята, вечарынкі, вяселля і называецца ў народзе "строіцца".

Ларыса Мятлеўская, Sputnik.

Люблю апранацца ў народнае адзенне. З задавальненнем раблю гэта каля трыццаці гадоў. Хоббі ў мяне такое. Калі ёсць магчымасць прыкінуць на сябе штосьці новае, то я не прапускаю такой магчымасці.

Дзе я яго бяру? Шмат чаго пашыла сама. Калі зазірнуць у маю гардэробную, то большую частку яе займаюць народныя касцюмы і толькі некалькі камплектаў сучаснага адзення. Вось і ў мінулую нядзелю адклала ўсе справы, каб паехаць у Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, што зусім недалёка ад Мінска, каб мець чарговую магчымасць ці то самой апрануцца, ці то пабачыць, як гэта робяць іншыя.

На жаль, надвор'е не песціла, і наведвальнікаў было няшмат, але мне пашанцавала пазнаёміцца з навуковым супрацоўнікам музея Аляксеем, які згадзіўся апрануцца ў зімовую вопратку вяскоўца.

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЗімовы мужчынскі строй
Зімовы  мужчынскі строй - Sputnik Беларусь
Зімовы мужчынскі строй

Аляксей пры мне апрануў кажух, які не так даўно ў музей прывезлі з Гарадзеншчыны, надзеў на галаву аблавуху, якую пашыў сам па старадаўніх узорах з матчынага паліто, падперазаўся самаручна сплеценым рамянём, заткнуў за яго сякеру і мы выправіліся ў вандроўку па музеі.

Цікава было назіраць, як малады навуковец, зняўшы акуляры, ператварыўся ў селяніна з мужнымі рысамі твару. І нават рухі яго памяняліся!

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЗімовая вопратка
Зімовая вопратка - Sputnik Беларусь
Зімовая вопратка

Я так захапілася здымкамі, што забылася зрабіць з маім героем сэлфі. Ну, але гэта ў наступны раз.

А на тэрыторыі музея здымалі чарговы фільм пра Вялікую Айчынную вайну. І нечакана на музейнай вуліцы сустрэлася маладая маскоўская артыстка, апранутая ў палінялую плюшаўку.

Падчас вайны, можа, так і апраналіся, але ў астатнія часы беларусы аддавалі перавагу прыгожым і практычным рэчам. Святочнае адзенне вылучалася асаблівым хараством.

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСтрой з Кобрыншчыны
Строй з Кобрыншчыны - Sputnik Беларусь
Строй з Кобрыншчыны

Аднойчы, падчас сваіх шматлікіх падарожжаў па Беларусі, пашанцавала сустрэцца з сялянкай, якая распавядала, што асабліва ў маладосці любіла "строіцца". Калі б я не ведала, што "строй" — гэта тое самае, што касцюм, то не зразумела б жанчыну.

© Sputnik / Ларыса МятлеўсккаяХлопец у бурцы
Хлопец у бурцы - Sputnik Беларусь
Хлопец у бурцы

Беларускі народны касцюм шматкампанентны, апрануць яго няпроста, таму прыгожа ўбірацца, урачыста апранацца да якога-небудзь свята, вечарынкі, вяселля і называецца ў народзе "строіцца".

На тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту мне даводзілася апранацца ў народныя касцюмы не раз. Асабліва запомнілася фотасесія ў арыгінальным касцюме свацці з Кобрыншчыны для фотаальбома "Традыцыйны беларускі касцюм". Кніга за аўтарствам М. Віннікавай і П. Богдан пабачыла свет у мінулым годзе.

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСарочка на продаж
Сарочка на продаж - Sputnik Беларусь
Сарочка на продаж

Мой "раман" з касцюмам свацці цягнецца даўно. Калісці пабачыла яго ў фотаальбоме "Беларускае народнае адзенне" М. Раманюка і закахалася, вырашыла, што абавязкова аднаўлю яго для сябе. Пастанавіла так і зрабіла рэканструкцыю, з якой нават стала дыпламантам Міжнароднага конкурсу высокай моды нацыянальнага касцюма. Вось як бывае!

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСелянін з канём
Селянін з канём - Sputnik Беларусь
Селянін з канём

Прагу апранаць на сябе незвычайнае адзенне (гістарычнае, карнавальнае, народнае) лёгка патлумачыць. Справа ў тым, што касцюм — гэта заўсёды мастацкі вобраз, які адпавядае пэўнаму гістарычнаму часу. Спецыфіка яго ў тым, што аб'ектам творчасці з'яўляецца сам чалавек. А бадай што ў кожным з нас жыве творца.

Нарыклад, зараз ёсць нямала людзей, якія любяць вышыванкі, бо цяпер гэта ў чарговы раз модна, і калі не ўмеюць пашыць і вышыць самастойна, то замаўляюць іх майстрам.

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВырабы "Скарбніцы"
Вырабы Скарбніцы - Sputnik Беларусь
Вырабы "Скарбніцы"

У Беларусі паспяхова дзейнічаюць Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў "Скарбніца", іншыя прадпрыемствы, якія ствараюць касцюмы на любы густ па ўсёй Беларусі.

Аб іх дзейнасці варта весці асобную гаворку. Мне ж асабліва цікавыя аматары. Напрыклад, у Мінску ёсць грамадскае аб'яднанне "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства", сябры якога не толькі маюць асабістыя касцюмы, якія выкананы з высокім майстэрствам, але і навучаюць гэтаму жадаючых.

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКасцюмы, створаныя сябрамі студэнцкага этнаграфічнага таварыства
Касцюмы, створаныя сябрамі студэнцкага этнаграфічнага таварыства - Sputnik Беларусь
Касцюмы, створаныя сябрамі студэнцкага этнаграфічнага таварыства

Можна сказаць, што гэта клуб па інтарэсах. Над стварэннем кожнага прадмета працуюць з навуковым падыходам, бо пераймаюць традыцыйную культуру непасрэдна ад яе носьбітаў у этнаграфічных экспедыцыях. Дарэчы, таварыства існуе больш за 20 год.

Так што жадаючыя пашыць сабе народны касцюм маюць нямала магчымасцяў гэта ажыццявіць.Таму поспехаў вам! Для тых жа, хто хоча зрабіць сэлфі ў строі — сачыце за музейнымі абвесткамі і накіроўвайцеся ў музей. Да сустрэчы!

Стужка навiн
0