Нацыянальнае агенцтва па турызме прэзентавала новы відэаролік пра Беларусь для дэманстрацыі турыстычных магчымасцяў краіны за мяжой. Ролік называецца "Звыш за чаканне".
Акцэнт у пяціхвілінным роліку зроблены менавіта на турыстычным патэнцыяле Беларусі: на якасных дарогах, прыгожай прыродзе, багатым жывёльным свеце, архітэктурных помніках.