МІНСК, 24 сту — Sputnik. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае 1 лютага на лекцыю "Беларусь на фотаздымках Пракудзіна-Горскага".
Як паведамляюць арганізатары мерапрыемства, у межах дыскусійнага клуба BLOWUP адбудзецца лекцыя Паўла Дзюсекава, кіраўніка праекта "Вандроўкі ў мінулае".
Падчас гэтай лекцыі ўсе наведвальнікі змогуць пабачыць першыя ў гісторыі каляровыя фотаздымкі Беларусі, а напрыканцы паглядзець дакументальны фільм Леаніда Парфёнава "Цвет нации".
Сяргей Пракудзін-Горскі — рускі фатограф, член Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства. Зрабіў значны ўклад у развіццё фатаграфіі і кінематаграфіі. Напачатку ХХ стагоддзя быў аднім з першапраходцаў каляровай фатаграфіі ў Расіі, стваральнік "Калекцыі славутасцяў Расійскай імперыі".
Пачатак а 19 гадзіне.
Уваход па ўваходных білетах НЦСМ (3 руб. — агульны, 2 руб. для льготных катэгорыяў).