МІНСК, 25 сту — Sputnik. У Дуброўна адкрылі музей да юбілею льнозавода.
Што лён любіць паклон, на сённяшні дзень ведае, бадай, толькі старэйшае пакаленне беларусаў. Гэтую культуру расцілі літаральна ва ўсіх рэгіёнах краіны, ды і перапрацоўчыя заводы раней існавалі таксама ледзь не ў кожным раёне.
Адзін са старэйшых з іх — Дубровенскі, што на Віцебшчыне, сёлета святкуе 85-годдзе з дня заснаваня.
Менавіта да гэтай даты і быў адкрыты музей дубровенскага льнозавода. У яго экспазіцыях унікальныя ўжо фотаздымкі пра тое, як падымалі лён, што "двойка" ішла на мешкавіну, а з 13-га нумара шылі беларускія сувеніры. І што самае каштоўнае для дубровенцаў — пра людзей, якія стаялі ля вытокаў стварэнння завода.