МІНСК, 25 сту — Sputnik. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам, адбылося ўчора ў Доме дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.
Надзвычайны і паўнамочны пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Ле Ань адзначыў, што найбольш актыўнае супрацоўніцтва наладжана ў эканоміцы, навуцы, культуры, адукацыі.
Міністр прамысловасці Беларусі Віталь Воўк зачытаў віншавальную тэлеграму ад прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, адзначыў, што за апошнія дзесяць гадоў тавараабарот паміж краінамі ўзрос у дзесяць разоў, і прыгадаў, што ў маі 2017 года пройдуць Дні культуры Беларусі ў В'етнаме.