МІНСК, 25 сту — Sputnik. Экспертыза сапраўднасці канфіскаванага ў наркагандляроў палатна Івана Шышкіна прадоўжыцца каля месяца, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТВ.
Карціна вядомага рускага жывапісца "Лес. Елі" была знойдзена супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі пры затрыманні наркагандляроў у пасёлку Ждановічы (Мiнскай раён), калі тыя атрымлівалі чарговую партыю гашышу, экстазі і какаіну з Расіі.
"Працэс даследавання ідзе, мы яшчэ не скончылі ўвесь комплекс работ. На сённяшні дзень, на мой погляд, няма істотных фактаў, якія дазвалялі б нам гаварыць пра тое, што гэта не Шышкін", — сказаў загадчык аддзела рускага і замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
У эфіры тэлеканала таксама паведамілі, што экспертыза палатна ў музеі будзе доўжыцца каля месяца, а лёс карціны будзе вырашацца пасля таго, як эксперты дадуць заключэнне аб яе прыналежнасці пэндзлю Шышкіна.
Як раней паведамілі ў МУС, наркагандляры планавалі адправіць палатно ў Маскву, дзе пакупнік з ЕС павінен быў за яго разлічыцца, заплаціўшы 100 тысяч еўра і перадаўшы тры кілаграма какаіну.
Вядома, што карціна Шышкіна была выкрадзена чатыры гады таму з размешчанага ва Уладзімірскай вобласці Анежскага гісторыка-мастацкага музея.
Тады ж з музея зніклі яшчэ дзве працы вядомых рускіх жывапісцаў — "Рыбалоў" Канстанціна Каровіна і "Першы снег" Станіслава Жукоўскага.