Брытанская пошта выпусціць серыю марак, прысвечаных Дэвіду Боўі

© AP / Redman Дэвид Боуи и репортеры
Дэвид Боуи и репортеры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каралеўская пошта Вялікабрытаніі абвясціла аб планах выпусціць серыю з дзесяці марак, прысвечаных музыканту Дэвіду Боўі.

МІНСК, 26 сту — Sputnik. У прэс-рэлізе брытанскай пошты гаворыцца, што выпуск прымеркаваны да 70-га юбілею выканаўцы, які памёр у мінулым годзе. Маркі паступяць у продаж 14 сакавіка 2017 года, паведамляе РІА "Новости".

У серыю ўвойдуць шэсць марак з выявай вокладак альбомаў музыкі, яшчэ на чатырох будуць знаходзіцца фатаграфіі Боўі, зробленыя ў час яго турнэ.

Адзначаецца, што ўпершыню ў гісторыі каралеўская пошта выпускае маркі ў гонар асобнага музычнага выканаўцы ці дзеяча культуры.

Восьмага студзеня Боўі споўнілася б 70 гадоў. У адзначэнне гэтай даты выйшла пласцінка пад назвай "No Plan" з чатырма запісанымі ў 2015 годзе песнямі, тры з якіх раней былі невядомыя, а чацвёртая — "Lazarus" — была ўключана ў апошні поўны альбом музыканта "Blackstar".

Боўі памёр 10 студзеня 2016 года ва ўзросце 69 гадоў у Нью-Ёрку ад раку печані, з якім змагаўся апошнія паўтара года. На працягу кар'еры ён прадаў больш за 136 мільёнаў пласцінак і ўвайшоў у дзесятку самых паспяховых артыстаў у гісторыі папулярнай музыкі Вялікабрытаніі.

Стужка навiн
0