МІНСК, 26 сту — Sputnik. Сёння перад бабруйчанамі выступіць народны артыст Беларусі піяніст Ігар Алоўнікаў. Сімвалічна, што менавіта ён распачынае карцэрты ў школе мастацтваў, якая носіць імя яго бацькі кампазітара Уладзіміра Алоўнікава.
Літаральна ўсе канцэрты пройдуць у дзіцячай школе мастацтваў №2 імя У. Алоўнікава.
На працягу года запланавана выступленне шасці вядомых калектываў і выканаўцаў.
У сакавіку перад бабруйчанамі выступіць Мінскі струнны квартэт. У красавіку ў культурную сталіцу-2017 прыедзе лаўрэат міжнародных конкурсаў салістка Нэлі Душчынская. Баяніст Уладзіслаў Плігаўка наведае горад на Бярэзіне ў кастрычніку. У снежні ў Бабруйску адбудуцца канцэрты фартэпіяннага дуэта Наталлі Громавай і Валерыя Баравікова, а таксама ансамбля салістаў пад кіраўніцтвам Ігара Іванова.