Мінчане дакладна ведаюць, што ў Эстоніі ёсць выхад да мора і спрыяльны клімат для развіцця стартапаў. Апытаныя карэспандэнтамі Sputnik беларусы ўспамінаюць пра Эстонію як пра прыбалтыйскую краіну з яркай архітэктурай, у якой было б добра пабываць.
Хтосьці ўдакладніў, што любіць эстонскі кінематограф. А нехта зусім нічога не ведае пра краіну, акрамя базавых фактаў пра сталіцу і стэрэатыпаў аб ментальнасці эстонцаў.
Што прыходзіць у галаву мінчанам, калі яны думаюць пра Эстонію, глядзіце ў відэаапытанні Sputnik.