Ружовы світанак: фотаздымкі мінчан з Instagram

© Sputnik / Елена ОльшанскаяСвітанак у Мінску
Світанак у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Незвычайна яркі ружовы світанак у чацвер прыцягнуў увагу жыхароў сталіцы.

МІНСК, 26 сту — Sputnik. Ярка-ружовае неба раніцай у чацвер стала галоўным сюжэтам фотаздымкаў жыхароў Мінска ў сацыяльных сетках.

Яркія каляровыя світанкі звычайна сведчаць пра марозны і ясны дзень: і сапраўды, у чацвер сіноптыкамі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за рэзкага паніжэння тэмпературы.

Як распавядаюць мінчане ў сацыяльных сетках, неба на золку ў чацвер было ў ружовых, аранжавых або ліловых танах. Многія публікавалі фотаздымкі незвычайнага світанку ў сваіх акаўнтах Instagram.

Sputnik сабраў некалькі прыгожых фотаздымкаў мінскага ружовага світанку.

Па прагнозах сіноптыкаў, ужо ў пятніцу маразы адступяць і магчымая нават адліга — месцамі прагназуюць і плюсавую тэмпературу. Такім чынам, каб пабачыць падобны незвычайны світанак, давядзецца яшчэ пачакаць.

Адзначайце на сваіх фотаздымках у Instagram афіцыйны акаўнт Sputnik Беларусь — мы абавязкова падзелімся вашым здымкам!

Стужка навiн
0