МІНСК, 26 сту — Sputnik. Сваю выставу вядомая брэсцкая мастачка задумвала 38 гадоў таму, яшчэ калі вучылася ў Адэскім мастацкім вучылішчы, хацела зрабіць дыпломнай работай. Толькі тады ў тэме адмовілі, маўляў, не бачыла вайны, не раскрые як след тэму.
Аднак ад ідэі не адмовілася, вырашыла, што напіша шмат карцін і прысвеціць іх Брэсцкай крэпасці. І напісала 46 палотнаў, у якіх ваеннае мінулае перагукаецца з мірным, ціхім і прыгожым Брэстам.
Выставу яна прысвяціла 60-годдзю музея. Дарэчы, работу, якая называецца так, як і выстава, мастачка даўно падарыла крэпасці. Яна і яшчэ 39 палотнаў захоўваюцца ў яго фондах.
У Беларускім саюзе мастакоў Тамара Дзянісава з 2000 года. За яе плячыма ўжо 13 персанальных выстаў у Беларусі, Польшчы, Германіі. Многія яе работы патрапілі ў прыватныя калекцыі Японіі, Кітая, ЗША.