Беларускія квадракоптэры будуць у 1,5 разы танней замежных аналагаў

© AP / Jens-Ulrich KochКвадракоптэр, архіўнае фота
Квадракоптэр, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзякуючы назапашанаму вопыту распрацоўкі беспілотнікаў і распрацоўкам праграмнага забеспячэння, беларускія квадракоптэры будуць канкурэнтаздольнымі на вонкавых рынках.

МІНСК, 27 сту — Sputnik. Беларускія навукоўцы анансавалі масавую вытворчасць айчынных квадракоптэраў. Спецыяльна для Sputnik намеснік дырэктара РУП "НПЦ Шматфункцыянальных беспілотных комплексаў" Аляксандр Шчаўлёў распавёў падрабязнасці інавацыйнага праекту.

© Sputnik / Артем БордовскийНамеснік дырэктара РУП Аляксандр Шчаўлёў
Намеснік дырэктара РУП Аляксандр Шчаўлёў - Sputnik Беларусь
Намеснік дырэктара РУП Аляксандр Шчаўлёў

Па яго словах, да канца лета плануецца выпусціць першыя эксперыментальныя ўзорныя квадракоптэры для выкарыстання ў сельскай гаспадарцы. Далей будзе рэалізоўвацца праект масавай вытворчасці для розных варыянтаў выкарыстання.

Намеснік дырэктара ўдакладніў, што "будзе два віды квадракоптэраў для сельскай гаспадаркі. Першая мадэль будзе выкарыстоўвацца для назірання за палямі, а другая для ўнясення ўгнаенняў, хімічных прэпаратаў".

"Гэта на 100% будзе беларуская рапрацоўка ад ідэі да праграмнага забеспячэння. Свой праграмны комплекс, які выкарыстоўваецца ва ўсіх нашых мадэлях беспілотнікаў, будзе ўсталяваны на наш квадракоптэр. Магчыма, будуць выдзеленыя лічбавыя каналы сувязі, каб мець магчымасць у рэжыме рэальнага часу перадаваць дадзеныя", — распавёў Аляксандр Шчаўлёў.

© Sputnik / Артем БордовскийМадэль авіяцыйнага беспілотнага комплексу "Wing Loong I"
Мадэль авіяцыйнага беспілотнага комплексу Wing Loong I - Sputnik Беларусь
1/3
Мадэль авіяцыйнага беспілотнага комплексу "Wing Loong I"
Мадэль авіяцыйнага беспілотнага комплексу "Бусел М50"
Мадэль авіяцыйнага беспілотнага комплексу Бусел М50 - Sputnik Беларусь
2/3
Мадэль авіяцыйнага беспілотнага комплексу "Бусел М50"
© Sputnik / Артем БордовскийМадэль авіяцыйнага беспілотнага комплексу "Буревестник МБ"
Мадэль авіяцыйнага беспілотнага комплексу Буревестник МБ - Sputnik Беларусь
3/3
Мадэль авіяцыйнага беспілотнага комплексу "Буревестник МБ"
1/3
Мадэль авіяцыйнага беспілотнага комплексу "Wing Loong I"
2/3
Мадэль авіяцыйнага беспілотнага комплексу "Бусел М50"
3/3
Мадэль авіяцыйнага беспілотнага комплексу "Буревестник МБ"

Спецыяліст дадаў, што характарыстыкі першай мадэлі квадракоптэра прадугледжваюць максімальную вагу 5-6 кг, дальнасць палёту да 10 км, нагрузка на борце не болей 1 кг, час палёту 30-40 хвілін.

Намесніка дырэктара асабліва засцярозіў увагу на канкурэнтаздольнасці беларускай распрацоўкі, бо рынак квадракоптэраў расце ва ўсім свеце моцнымі тэмпамі. "Наш квадракоптэр будзе танней замежных аналагаў у 1,5 разы. Гэта дасягнута дзякуючы вопыту рапрацоўкі беспілотных комплексаў і ўласнаму праграмнаму комплексу", — рэзюмаваў ён.

Стужка навiн
0