МІНСК, 27 сту — Sputnik. Сёння ўвечары ў Гродна адбудзецца ўрачыстасць, падчас якой будуць падведзены вынікі мінулага Года культуры і "адкрыюць" Год навукі.
На сцэну падымуцца стыпендыянты спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, якім кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама ўручыць узнагароды.
Усяго лаўрэатамі гэтага фонду летась сталі 40 маладых гродзенцаў — пераважна выхаванцаў школ мастацтваў з Гродна, Ліды, Парэчча і іншых населеных пунктаў вобласці.
А завершыцца мерапрыемства святочным канцэртам, які падрыхтавалі лепшыя калектывы Гродзеншчыны — прафесійныя і самадзейныя калектывы.