https://bel.sputnik.by/20170127/ntv-u-partnerstve-sa-sputnik-pradstaviu-novae-shou-ty-super-1027179271.html
Новае музычнае шоу "Ты супер!" стартуе 11 лютага
Новае музычнае шоу "Ты супер!" стартуе 11 лютага
Sputnik Беларусь
Першы выпуск новага дзіцячага вакальнага шоў "Ты супер!" адбудзецца на тэлеканале НТБ 11 лютага. Жадаючыя таксама змогуць даведацца аб рэзультатах конкурса ў... 27.01.2017, Sputnik Беларусь
2017-01-27T15:05+0300
2017-01-27T15:05+0300
2017-02-14T14:12+0300
навіны
стыль жыцця
прэс-рэлізы
грамадства
у свеце
культура
расія
вадзім такменёў
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
нтв
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102717/84/1027178492_0:180:2984:1867_1920x0_80_0_0_495e62047f46a328f8702052b5d47677.jpg
МІНСК, 27 сту — Sputnik. Тэлеканал НТБ у супрацоўніцтве з інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik запускае музычнае шоў для таленавітых дзяцей "Ты супер!". Як праходзіў адбор удзельнікаў і падрыхтоўка да конкурсу, распавялі арганізатары музычнага шоў падчас прэс-канферэнцыі ў МІА "Россия сегодня".Дзіцячы вакальны конкурс "Ты супер!" дае шанец дзецям з дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў і прыёмных сем'яў паказаць свае таленты. Геаграфія конкурсу неверагодна шырокая — заяўкі для ўдзелу адпраўлялі не толькі дзеці з усіх куткоў Расіі, але і з краін былога СССР: з Абхазіі, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Украіны, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі."Асабіста для мяне гэты конкурс ужо адбыўся. Я бачыў вочы гэтых хлопцаў, і гэта неацэнна, — падзяліўся генеральны прадзюсар тэлеканала НТБ Цімур Вайнштэйн. — Большасць з гэтых дзяцей ніколі не выязджалі са сваіх невялікіх гарадкоў".Усё залежыць ад нас саміхСамі арганізатары прызналіся, што такога хвалюючага праекта ў іх яшчэ ніколі не было. Адабраць дзяцей было не так проста — у кастынгу бралі ўдзел каля 1,5 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак, а пошук талентаў працягваўся цэлых два месяцы."Гэтыя дзеці больш сталейшыя за свай узрост і нашмат болей сур'ёзныя. Яны не па-дзіцячы перажылі цяжкія эмацыйныя моманты, а наперадзе толькі станоўчыя эмоцыі", — распавёў вядучы шоу "Ты супер!" Вадзім Такмянёў.На дадзены момант ужо адабраны 92 канкурсанта, і вось ужо два тыдні хлопцы рэпетуюць з выкладчыкамі і рыхтуюцца да здымак у Маскве. Яны жывуць, як у дзіцячым лагеры, па тым распарадку, па якім павінны жыць дзеці іх узросту."З удзельнікамі працуюць псіхолагі, выдатныя педагогі па вакале і тэатральнаму мастацтву. Больш за тое, у Маскве ім забяспечылі працяг навучальнага працэсу — хлопцы займаюцца па школьнай праграме, каб пасля конкурсу не скаціцца на двойкі", — дадаў тэлевядучы.Фіналісты музычнага шоу "Ты супер!" прымуць удзел у дзіцячай "Новай хвалі" і аўтаматычна пройдуць у фінальны адборачны этап "Дзіцячага Еўрабачання". А тэлеканал НТБ пасля заканчэння конкурсу з большасцю хлопцаў і дзяўчат паставіць і пакажа ў эфіры мюзікл "Республика ШКИД"."Нам важна, каб пасля конкурсу хлопцы і дзяўчаты працягвалі рухацца далей", — сказаў Вайнштэйн.А суддзі хто?"Кастынг" праходзілі і члены журы, бо ў працы з асаблівымі дзецьмі патрэбныя асаблівыя настаўнікі — улічваліся не гэтулькі музычныя таленты, колькі чалавечыя якасці."Адным з членаў журы стала выдатная, экстравагантная спявачка Ёлка, якая сама прайшла няпросты шлях. Для дзяцей яна будзе прыкладам", — адзначыў Вайнштэйн. Акрамя таго, у журы ўвайшоў прызнаны аўтарытэт у свеце музыкі, кампазітар Ігар Крутой, які таксама вядзе свае ўласныя дзіцячыя музычныя праекты."Далучылася да праекту і спявачка Маргарыта Суханкіна. Два гады таму ў сям'і артысткі з'явіліся двое прыёмных дзяцей, і гэта, безумоўна, дапаможа ёй зразумець тых дзяцей, якія будуць падымацца на сцэну", — дадаў арганізатар.Сачыце за SputnikІнфармацыйнае агенцтва Sputnik, якое стала партнёрам праекта, спадзяецца, што дзіцячы конкурс аб'яднае многіх людзей на постсавецкай прасторы.Дырэктар дырэкцыі мультымедыйных цэнтраў навінавага агенцтва і радыё Sputnik Андрэй Благадырэнка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай міжнароднаму дзіцячаму вакальнаму конкурсу тэлеканала НТБ "Ты супер!" у міжнародным мультымедыйным прэс-цэнтры МІА "Россия сегодня".
"Мы рады быць часткай гэтага неверагоднага праекта. Так, мы знайшлі самых таленавітых дзяцей у краінах СНД і Балтыі, і мы будзем на працягу ўсяго шоў перажываць за кожнае дзіця, штодня распавядаючы аб яго поспехах на рэсурсах Sputnik у нашых краінах", — заявіў дырэктар дырэкцыі мультымедыйных цэнтраў навінавага агенцтва і радыё Sputnik Андрэй Благадырэнка.Першы выпуск дзіцячага вакальнага шоў адбудзецца 11 лютага ў 20:00 на тэлеканале НТБ. Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik уважліва сочыць за поспехамі таленавітых дзяцей — чытачы змогуць даведацца аб выніках конкурсу ў фармаце онлайн-дзённікаў і прамых трансляцый шоў на сайтах агенцтва.
https://bel.sputnik.by/20170117/Sputnik-belarus-padtrymae-udzelnikau-schou-ntb-ty-super-1026998117.html
https://bel.sputnik.by/20170119/belaruskiya-udzelnicy-konkursu-ty-super-adpraulyayucca-na-ntv-1027034879.html
https://bel.sputnik.by/20170124/spyavachka-yolka-stane-syabram-zhury-novaga-praekta-ty-super-1027131317.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102717/84/1027178492_0:86:2984:1961_1920x0_80_0_0_8cb8412521e6dc02f6dc29504bb836ac.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , стыль жыцця, прэс-рэлізы, грамадства, у свеце, культура, расія, вадзім такменёў, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, нтв, музыка, конкурс, дзеці, конкурс нтб і sputnik "ты - супер!"
навіны , стыль жыцця, прэс-рэлізы, грамадства, у свеце, культура, расія, вадзім такменёў, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, нтв, музыка, конкурс, дзеці, конкурс нтб і sputnik "ты - супер!"
Новае музычнае шоу "Ты супер!" стартуе 11 лютага
15:05 27.01.2017 (абноўлена: 14:12 14.02.2017) Першы выпуск новага дзіцячага вакальнага шоў "Ты супер!" адбудзецца на тэлеканале НТБ 11 лютага. Жадаючыя таксама змогуць даведацца аб рэзультатах конкурса ў фармаце анлайн-дзённікаў на сайтах Spuntik.
МІНСК, 27 сту — Sputnik. Тэлеканал НТБ у супрацоўніцтве з інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik запускае музычнае шоў для таленавітых дзяцей "Ты супер!". Як праходзіў адбор удзельнікаў і падрыхтоўка да конкурсу, распавялі арганізатары музычнага шоў падчас прэс-канферэнцыі ў МІА "Россия сегодня".
Дзіцячы вакальны конкурс "Ты супер!" дае шанец дзецям з дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў і прыёмных сем'яў паказаць свае таленты. Геаграфія конкурсу неверагодна шырокая — заяўкі для ўдзелу адпраўлялі не толькі дзеці з усіх куткоў Расіі, але і з краін былога СССР: з Абхазіі, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Украіны, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі.
"Асабіста для мяне гэты конкурс ужо адбыўся. Я бачыў вочы гэтых хлопцаў, і гэта неацэнна, — падзяліўся генеральны прадзюсар тэлеканала НТБ Цімур Вайнштэйн. — Большасць з гэтых дзяцей ніколі не выязджалі са сваіх невялікіх гарадкоў".
Усё залежыць ад нас саміх
Самі арганізатары прызналіся, што такога хвалюючага праекта ў іх яшчэ ніколі не было. Адабраць дзяцей было не так проста — у кастынгу бралі ўдзел каля 1,5 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак, а пошук талентаў працягваўся цэлых два месяцы.
"Гэтыя дзеці больш сталейшыя за свай узрост і нашмат болей сур'ёзныя. Яны не па-дзіцячы перажылі цяжкія эмацыйныя моманты, а наперадзе толькі станоўчыя эмоцыі", — распавёў вядучы шоу "Ты супер!" Вадзім Такмянёў.
На дадзены момант ужо адабраны 92 канкурсанта, і вось ужо два тыдні хлопцы рэпетуюць з выкладчыкамі і рыхтуюцца да здымак у Маскве. Яны жывуць, як у дзіцячым лагеры, па тым распарадку, па якім павінны жыць дзеці іх узросту.
"З удзельнікамі працуюць псіхолагі, выдатныя педагогі па вакале і тэатральнаму мастацтву. Больш за тое, у Маскве ім забяспечылі працяг навучальнага працэсу — хлопцы займаюцца па школьнай праграме, каб пасля конкурсу не скаціцца на двойкі", — дадаў тэлевядучы.
Фіналісты музычнага шоу "Ты супер!" прымуць удзел у дзіцячай "Новай хвалі" і аўтаматычна пройдуць у фінальны адборачны этап "Дзіцячага Еўрабачання". А тэлеканал НТБ пасля заканчэння конкурсу з большасцю хлопцаў і дзяўчат паставіць і пакажа ў эфіры мюзікл "Республика ШКИД".
"Нам важна, каб пасля конкурсу хлопцы і дзяўчаты працягвалі рухацца далей", — сказаў Вайнштэйн.
"Кастынг" праходзілі і члены журы, бо ў працы з асаблівымі дзецьмі патрэбныя асаблівыя настаўнікі — улічваліся не гэтулькі музычныя таленты, колькі чалавечыя якасці.
"Адным з членаў журы стала выдатная, экстравагантная спявачка Ёлка, якая сама прайшла няпросты шлях. Для дзяцей яна будзе прыкладам", — адзначыў Вайнштэйн. Акрамя таго, у журы ўвайшоў прызнаны аўтарытэт у свеце музыкі, кампазітар Ігар Крутой, які таксама вядзе свае ўласныя дзіцячыя музычныя праекты.
"Далучылася да праекту і спявачка Маргарыта Суханкіна. Два гады таму ў сям'і артысткі з'явіліся двое прыёмных дзяцей, і гэта, безумоўна, дапаможа ёй зразумець тых дзяцей, якія будуць падымацца на сцэну", — дадаў арганізатар.
Інфармацыйнае агенцтва Sputnik, якое стала партнёрам праекта, спадзяецца, што дзіцячы конкурс аб'яднае многіх людзей на постсавецкай прасторы.
Дырэктар дырэкцыі мультымедыйных цэнтраў навінавага агенцтва і радыё Sputnik Андрэй Благадырэнка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай міжнароднаму дзіцячаму вакальнаму конкурсу тэлеканала НТБ "Ты супер!" у міжнародным мультымедыйным прэс-цэнтры МІА "Россия сегодня".
"Мы рады быць часткай гэтага неверагоднага праекта. Так, мы знайшлі самых таленавітых дзяцей у краінах СНД і Балтыі, і мы будзем на працягу ўсяго шоў перажываць за кожнае дзіця, штодня распавядаючы аб яго поспехах на рэсурсах Sputnik у нашых краінах", — заявіў дырэктар дырэкцыі мультымедыйных цэнтраў навінавага агенцтва і радыё Sputnik Андрэй Благадырэнка.
Першы выпуск дзіцячага вакальнага шоў адбудзецца 11 лютага ў 20:00 на тэлеканале НТБ. Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik уважліва сочыць за поспехамі таленавітых дзяцей — чытачы змогуць даведацца аб выніках конкурсу ў фармаце онлайн-дзённікаў і прамых трансляцый шоў на сайтах агенцтва.