Рабаў: у Беларусь зноў ідзе адліга

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкЛедзяшы на поручнях, архіўнае фота
Ледзяшы на поручнях, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па прагнозах сіноптыкаў, на выходных чакаецца сырая, туманная з павышаным тэмпературным рэжымам і спакойнае надвор'е.

МІНСК, 27 сту — Sputnik. Сіноптыкі абяцаюць цёплае і хмарнае надвор'е на бліжэйшыя выходныя, у краіну пасля маразоў зноў вяртаецца адліга, паведаміў Sputnik у пятніцу начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Барахолка - Sputnik Беларусь
Выходныя ў Мінску: куды пайсці 28-29 студзеня

"На выходных чакаецца сырое, туманнае з павышаным тэмпературным рэжымам і спакойнае надвор'е. Панаваць будуць цёплыя і вільготныя паветраныя масы атлантычнага паходжання. Захаваецца пераважна воблачнае надвор'е", — сказаў Рабаў.

Паводле яго слоў, 28 студзеня ў асобных раёнах рэспублікі невялікія ападкі — мокры снег, дождж, будзе туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу 0°C..-5°C, днём ад —2°C..+3°C. У Мінску ў суботу будзе без істотных ападкаў, тэмпература ноччу 0°C..-2°C, днём 0°C..+2°C.

29 студзеня ўначы будзе пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах, у асноўным па захадзе краіны, невялікія ападкі — мокры снег і дождж, тэмпература ноччу 0°C..-7°C, па ўсходзе пры праясненнях да 9 марозу, а ўдзень ад —4°C..+2°C, сказаў сіноптык.

Па Мінску ў другой палове дня магчымы невялікі мокры снег, тэмпература ўначы —2°C..-4°C, днём 0°C..-2°C, распавёў суразмоўца агенцтва.

30 студзеня, у панядзелак уначы рэспубліка будзе знаходзіцца на заходняй перыферыі антыцыклона з цэнтрам над Варонежскай вобласцю, днём з поўдня Балтыкі на паўночны захад краіны перамесціцца франтальны раздзел, удакладніў Рабаў.

"Уначы ў асобных раёнах, днём пераважна ў паўночна-заходніх і цэнтральных раёнах рэспублікі невялікі снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу —1°C..-8°C, днём —5°C..+1°C, у паўднёва-ўсходніх раёнах ноччу пры праясненнях да —11°C, днём —6°C..-8°C", — сказаў Рабаў.

У Мінску ў панядзелак чакаецца невялікі снег, слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца, тэмпература ўначы і днём —3°C..-5°C.

Стужка навiн
0