МІНСК, 27 сту — Sputnik. Жыхары Брэста злавілі пугача, які напаў на ката ў абласным цэнтры, паведаміў брэстчанін Аляксандр Сярбун на сваёй старонцы ў Facebook.
Пра паляванне драпежнай птушкі ў абласным цэнтры стала вядома дзякуючы відавочніку, які зняў яе вынік — пугача, які трымае ў кіпцюрах хатнюю жывёліну. Пугач стаў інтэрнэт-мемам ў Брэсце і героем неафіцыйнага герба горада, створанага мясцовым дызайнерам.
"Пугач, які закусіў катом у Брэсце, адлоўлены. У двух кіламетрах ад таго месца (дзе яго сфатаграфавалі ў першы раз — Sputnik). Птушка паводзіла сябе даволі дзіўна: сядзела ля дарогі, ніяк не рэагуючы на праезжыя машыны. Падпускала людзей на некалькі метраў, потым адлятала і садзілася на снег", — напісаў Сярбун.
Паводле яго слоў, бачных пашкоджанняў крылаў у птушкі не выяўлена. Брэстчанін таксама распавёў, як мясцовыя жыхары лавілі пугача: яны загналі яго ў двор і злавілі, накінуўшы анучу. Сярбун напісаў, што цяпер птушка часова знаходзіцца ў яго, плануецца, што яе агледзіць ветэрынар.
"Але ўжо можна казаць, што птушка не з заапарку, так як мяса сама есці не хоча", — сказаў на заканчэнне жыхар Брэста.