МІНСК, 28 сту — Sputnik. Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае на ўнікальную выставу "Жывых экзатычных матылькоў" з 4 па 19 лютага 2017 года.
Арганізатары ўдакладняюць, што "выстава пройдзе ва ўнікальнай экспазіцыйнай аранжарэі трапічных і субтрапічных раслін Цэнтральнага батанічнага саду".
Наведвальнікі змогуць убачыць найпрыгажэйшых матылькоў з усіх куткоў планеты — ад джунгляў Амазонкі да архіпелагаў Акіяніі. Толькі ў аранжарэі трапічных раслін батанічнага саду можна ўбачыць квітнеючыя расліны і матылькоў адначасова ў разгар зімы.
Таксама наведвальнікам будзе прадстаўлена магчымасць рабіць фотаздымкі і здымаць відэа.
Уваход 6 рублёў для ўсіх жадаючых, дзеці да 6 год бясплатна.