МІНСК, 28 сту — Sputnik. Беларускі кінарэжысёр, народны артыст БССР Міхаіл Пташук адзначыў бы ў суботу сваё 74-годдзе.
Пташук — адно з самых знакавых імёнаў у беларускім кінематографе.
Кінарэжысёр нарадзіўся 28 студзеня 1943 года ў вёсцы Федзюкі (Брэсцкая вобласць). Затым ён вучыўся ў Маскоўскім тэатральным вучылішчы імя Б. В. Шчукіна і на Вышэйшых рэжысёрскіх курсах Дзяржкіно СССР у майстэрні Георгія Данэліі.
Для некалькіх пакаленняў беларусаў фільмы Пташука добра знаёмы: "Вазьму твой боль", "Знак бяды" і, вядома, "У жніўні 44-га…". У легендарнага ваеннага фільма выйшаў і прыквел — "У чэрвені 41-га", які стаў апошнім у фільмаграфіі Пташука.
Трагічна загінуў рэжысёр у 2002 годзе ў Маскве па дарозе на ўзнагароджанне прэміяй "Ніка". У 2016-м годзе імем вялікага рэжысёра было вырашана назваць адну з вуліц Мінска — у мікрараёне Чыжоўка.