Кіркораў пра Ціхановіча: назаўжды застанецца ў памяці нашае сяброўства

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкАляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская
Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскі музыка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча.

МІНСК, 28 сту — Sputnik. Песні Аляксандра Ціхановіча назаўсёды застануцца ў гісторыі нашай музыкі, напісаў у суботу расійскі артыст Філіп Кіркораў у сваім Instagram.

Народны артыст Беларусі і нязменны лідэр ансамбля "Верасы" Аляксандр Ціхановіч памёр у ноч на суботу на 65-м годзе жыцця.

"Не стала майго вялікага сябра Аляксандра Ціхановіча, легендарнага музыканта, саліста найлюбімага ў СССР беларускага гурта "Верасы". Эх, Аляксандр Рыгоравіч, рана ты пайшоў ад нас…" — напісаў на сваёй старонцы расійскі артыст.

Кіркораў запэўніў, што ў яго памяці назаўсёды застанецца шматгадовая дружба з Ціхановічам і "вар'яцкія дні ў Фінляндыі на "Еўрабачанні-2007" і наша сумесная праца з Дзімай Калдуном, да гэтага часу нікім непераўзыдзены высокі вынік для Беларусі на "Еўрабачанні".

"І гэта ўсё было дзякуючы табе і тваёй вар'яцкай энергіі, любові і веры ў сваю Радзіму! Твае песні, нашыя сустрэчы, твой гумар, і, вядома, тваё добрае, шырокае сэрца, якое любіць, назаўжды застануцца ў нашай памяці і ў гісторыі нашай музыкі, нягледзячы на межы і час! Царства табе нябеснае, сябар!" — адзначыў напрыканцы Кіркораў.

Развітанне з народным артыстам Аляксандрам Ціхановічам адбудзецца ў панядзелак у Белдзяржфілармоніі.

Стужка навiн
0