МІНСК, 28 сту — Sputnik. Развітанне з народным артыстам Беларусі Аляксандрам Ціхановічам адбудзецца 30 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, перадае БелТА са спасылкай на міністра культуры Барыса Святлова.
"Грамадзянская паніхіда пройдзе ў Белдзяржфілармоніі ў панядзелак, 30 студзеня, час развітання ўдакладняецца", — сказаў ён.
Барыс Святлоў спачувае сям'і, родным і блізкім народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча.
Народнага артыста Беларусі не стала ў ноч на суботу.