МІНСК, 29 сту — Sputnik. "Мы высока цэнім уклад навукоўцаў ва ўмацаванне айчыннай прамысловасці, удасканаленне сацыяльнай сферы, прымнажэнне інтэлектуальнага і культурнага патэнцыялу нацыі", — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Паводле яго слоў, у Беларусі створаны ўмовы для рэалізацыі творчых ініцыятыў, надаецца значная ўвага развіццю навуковых школ, прыцягненню ў іх моладзі. "Для вырашэння задач, якія стаяць перад рэспублікай, неабходныя бліскучыя ідэі, прарыўныя даследаванні і прагрэсіўныя распрацоўкі, увасобленыя ў жыццё", — канстатаваў беларускі лідэр. Ён нагадаў, што 2017 год абвешчаны ў Беларусі Годам навукі.
Так мы падкрэсліваем значнасць вашай працы для дзяржавы і грамадства. Упэўнены, гэта надасць магутны стваральны імпульс, натхніць на новыя дасягненні, якія забяспечаць устойлівы рост эканомікі, сацыяльную стабільнасць і дабрабыт народа", — адзначыў Лукашэнка ў віншавальным звароце да беларускіх навукоўцаў.
Таксама ў адрас Нацыянальнай акадэміі навук прыйшлі шматлікія віншаванні ад калег з розных краін свету. У ліку тых, хто павіншаваў беларускіх вучоных, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Жарэс Алфёраў, а таксама беларускія палярнікі.
Раней Нацыянальная акадэмія навук прэзентавала планы на Год навукі па ўсіх напрамках ад стварэння новага касмічнага спадарожніка і імунатэрапіі рака да задачы ўпершыню выдаць 4-томны гістарычны атлас.