Відэа

Ралі па бездаражы Парыж - Мосар: трактар гразі не баіцца

Падпісацца
Трактарныя гонкі па бездаражы прайшлі ў Віцебскай вобласці і выклікалі такую ўвагу ў мясцовых жыхароў і СМІ, што арганізатары плануюць зрабіць іх традыцыйнымі.

Трактарнае ралі па бездаражы Парыж — Мосар, арганізаванае ААТ "Мінскі трактарны завод", прайшло ўчора ў Віцебскай вобласці.
Трактарнае ралі Парыж — Мосар можа стаць традыцыйным. Галоўнай мэтай, якую ставілі перад сабой арганізатары, было даказаць, што трактары BELARUS не толькі магутныя, але і вынослівыя, могуць працаваць у любых кліматычных умовах, пры любым надвор'і, на любым бездарожжы.

Але акрамя гэтага атрымалася яшчэ і яркае запамінальнае шоу, якое яшчэ доўга будуць успамінаць жыхары беларускіх вёсак Парыж і Мосар.

Ралі выклікала такую ажыўленую ўвагу як гледачоў, так і СМІ, што арганізатары сур'ёзна задумаліся над тым, каб зрабіць яго традыцыйным. І прызналіся, што цікавыя ідэі на гэты конт у іх ужо ёсць.

Стужка навiн
0