Радыё

Саліст легендарных ВІА пра Аляксандра Ціхановіча

© Photo : из личного архива Н. КольцоваМікалай Кальцоў
Мікалай Кальцоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мікалай Кальцоў, саліст легендарных вакальна-інструментальных ансамбляў "Зодчие", "Цветы", "Лейся, песня" падзяліўся ўспамінамі пра Аляксандра Ціхановіча.
Солист легендарных ВИА об Александре Тихановиче

Сёння ўсе мы прыгадваем народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча, выканаўцу вядомых хітоў, такіх як "Малиновки услышав голосок", "Завіруха", "Счастливый случай", якія выконваліся ансамблем "Верасы" і дуэтам Ядзвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча.

Вядомы расійскі артыст, яркі прадстаўнік ўсенародна любімага жанру, саліст ансамбляў "Зодчие", "Цветы", "Лейся, песня" Мікалай Кальцоў успамінае сяброўства з Ціхановічам і рысы характару, якія адрознівалі Аляксандра ад іншых прадстаўнікоў сцэны.

"Грэшнікаў сярод нас вельмі шмат, артыстычная ніва, на жаль, спрыяе гэтаму. Але пра каго б мы не загаварылі, Саша аб усіх адгукаўся толькі светла, і гэта адрознівала яго ад іншых нашых братоў па цэху. Ціхановіч заўсёды ўспамінаў і тых, каго ўжо няма, і жывых толькі добрым словам", — адзначыў Кальцоў.

Народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч памёр 28 студзеня ў Мінску пасля працяглай хваробы на 65-м годзе жыцця. Развітанне з народным артыстам Беларусі Аляксандрам Ціхановічам адбудзецца 30 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Аўдыёверсію гутаркі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0