Вядучыя радыё Sputnik Беларусь Вячаслаў Шарапаў і Аляксандр Крывашэеў успамінаюць, як 24 лістапада 2016 года першыя патэлефанавалі Аляксандру Ціхановічу, каб павіншаваць артыста з прысваеннем ордэна.
Вестку аб узнагароджанні ордэнам Францыска Скарыны народны артыст Беларусі спачатку прыняў як жарт, але вядучыя хутка развеялі яго сумневы.
"Я ўдзячны і Беларусі, і прэзідэнту за такую высокую ацэнку маіх сціплых прац. Мне вельмі прыемна", — сказаў Ціхановіч.
Вядомы артыст таксама заўважыў, што гэта хутчэй іх ўзнагарода на дваіх з жонкай, Ядвігай Паплаўскай. "Я толькі, ці ведаеце, так… агранка гэтай выдатнай жанчыны", — удакладніў Ціхановіч.
Народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч памёр у ноч на суботу 28 студзеня ў 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска на 65-м годзе жыцця. Пра смерць свайго бацькі ў сацсетках паведаміла дачка артыста спявачка Анастасія Ціхановіч.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні родным і блізкім народнага артыста краіны Аляксандра Ціхановіча ў сувязі з яго смерцю. Словы глыбокага смутку па прычыне незаменнай страты ў беларускай культуры выказаў і міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.
Развітанне з народным артыстам Беларусі Аляксандрам Ціхановічам пройдзе ў панядзелак 30 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Успаміны Вячаслава Шарапава і Аляксандра Крывашэева аб прысваенні народнаму артысту Беларусі Аляксандру Ціхановічу апошняй у яго жыцці ўзнагароды — ордэна Францыска Скарыны — слухайце на радыё Sputnik Беларусь.