Па вадзе з Брэста ў Мазыр: "Белая Русь" рыхтуецца прыняць турыстаў

© Flickr / Jan van de ErveЯкар
Якар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадпрыемства "Дняпроўска-Бугскі водны шлях" завяршае аснашчаць і пераабсталёўваць цеплаход. Турыстам абяцаюць паказаць беларускія замкі, музеі і вясковую прыгажосць.

МІНСК, 30 сту — Sputnik. Рэспубліканскае прадпрыемства "Дняпроўска-Бугскі водны шлях" у канцы красавіка 2017 года плануе запусціць новы турыстычны маршрут, для чаго завяршае аснашчэнне круізнага цеплахода, паведаміў Sputnik генеральны дырэктар прадпрыемства Мікалай Кацецкі. 

Заплыў па Аўгустоўскаму каналу - Sputnik Беларусь
Аўгустоўскі канал з 26 кастрычніка адкрыты для замежнікаў без віз

"Ужо практычна завершаны ўсе работы па пераабсталяванні цеплахода. Ён называецца "Белая Русь", мы пераабсталявалі для круізных мэт цеплаход тэхнічнага флоту", — распавёў Кацецкі.

Паводле яго слоў, цяпер прадпрыемства заканчвае камплектацыю судна мэбляй, прадметамі ўжытку, выратавальнымі сродкамі. Чакаецца, што першых пасажыраў судна прыме ў канцы красавіка.

Кацецкі распавёў, што прадпрыемства распрацавала маршрут: турысты адправяцца ў плаванне з Брэста. За восем дзён і сем начэй плавання пасажырам пакажуць прыгажосці беларускага Палесся, яны наведаюць Кобрын, Моталь, пазнаёмяцца з радавым гняздом Дастаеўскіх, два дні правядуць у Пінску, далей пабачаць старажытны Тураў і высадзяцца на бераг у Мазыры.

"Цеплаход будзе плыць у асноўным у начны час, дзённы час будзе аддадзены прагулкам, аглядам беларускіх славутасцяў, пікнікам на свежым паветры", — распавёў Кацецкі.

Паводле яго слоў, на цеплаходзе абсталявана два нумары класа "люкс", якія названы ў гонар беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, нумары аформлены ў беларускай народнай стылістыцы.

"На сённяшні дзень ужо выкуплена каля паловы тураў. У нас ёсць турыстычныя фірмы-агенты, якія займаюцца прасоўваннем гэтага маршруту і прамым продажам тураў у Маскве і Санкт-Пецярбургу", — дадаў гендырэктар.

Стужка навiн
0