Кіраўнікі Адміністрацыі прэзідэнта і прадстаўнікі ўрада прыйшлі развітацца з Аляксандрам Ціхановічам ў панядзелак, перадае карэспандэнт Sputnik.
Цырымонія развітання з Ціхановічам праходзіць у панядзелак у Белдзяржфілармоніі. На грамадзянскую паніхіду прыйшлі многія вядомыя беларусы.
Ад імя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі вянок прынесла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава і яе намеснік Максім Рыжанкоў.
Развітацца з Ціхановічам прыйшоў і віцэ-прэм'ер Васіль Жарко.
"Ён — сапраўды народны артыст. Яго ведае і любіць уся краіна. Памятаю, яшчэ ў Міністэрстве аховы здароўя працавалі — і ён ніколі не адмаўляў выступаць на нашых святах, днях медработніка. Нават калі даводзілася перакройваць графік", — распавёў Жарко.
Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што Ціхановіч быў "сапраўднай зоркай".
Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў дадаў, што Ціхановіч для многіх быў настаўнікам, а сёння яго не хапае краіне "як свежага паветра".
Прыйшлі развітацца з Ціхановічам таксама кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, намеснік кіраўніка Мінкульта Ірына Дрыга, народныя артысты Анатоль Ярмоленка і Васіль Раінчык і многія іншыя.
Прыехалі на паніхіду таксама спікеры абедзвюх палат беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка і Міхаіл Мясніковіч.