Прэм'ера міжнароднага вакальнага конкурсу "Ты супер!", які праводзяць тэлеканал НТБ і інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, адбудзецца 11 лютага на тэлеканале НТБ. У праекце прымуць удзел таленавітыя дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.
Беларусь на міжнародным вакальным конкурсе прадставяць дзве беларускія дзяўчыны — Дар'я Чарнова і Анастасія Краўчэня.
У ходзе папярэдніх кастынгаў удзельніцай ад Рэспублікі Беларусь стала Анастасія Краўчэня, вучаніца 10 класа сярэдняй школы №1 горада Калінкавічы.
"Мне патэлефанавала прадзюсар НТБ і сказала, што я прайшла ў праект "Ты супер!", і для таго, каб працягнуць удзел у конкурсе, трэба прыехаць у Маскву. Вядома, гэта хвалююча, і можа здарыцца нешта на нервовай глебе, але асабіста мне нервовы зрыў ня пагражае", — распавяла карэспандэнту Sputnik Насця Краўчэня і дадала, што адчувае велізарную адказнасць і хацела б пачуць словы падтрымкі ад родных, блізкіх, а таксама зорак шоў-бізнесу: Германа, Аляксандры і Канстанціна, а таксама ад Святаслава Вакарчука.
Больш даведацца пра Насцю Краўчэню вы можаце з відэа Sputnik Беларусь.
Праект НТБ "Ты супер!" дорыць шанец таленавітым дзецям, якія апынуліся без апекі бацькоў, заявіць пра сябе: яго ўдзельнікамі стануць выхаванцы дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў і дзеці з прыёмных сем'яў. Музычныя таленты будуць прадстаўлены дзецьмі з 9 краін, уключаючы Арменію, Беларусь, Грузію, Малдову, Казахстан, Кыргызстан і Эстонію. Вядучым праекта будзе Вадзім Такмянёў. У рамках праекта з удзельнікамі будуць працаваць прафесійныя педагогі і музычны прадзюсар. Таксама на працягу ўсяго шоу дзеці змогуць працягнуць навучанне па школьнай праграме.