Музей Максіма Багдановіча запрашае на "Дзень гімназіста"

© Sputnik / Виктор ТолочкоПамятник Максиму Богдановичу
Памятник Максиму Богдановичу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Музей прапануе прымерыць форму гімназістаў часоў юнацтва класіка беларускай паэзіі. Таксама можна зрабіць сэлфі на фоне аднаго з класаў Яраслаўскай гімназіі.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на мастацка-дакументальную выставу "Дзень гімназіста".

Новая частка экспазіцыі прапануе наведвальнікам:

  • новыя факты жыццёвай біяграфіі беларускага паэта, якія тычацца атрымання класічнай гімназічнай адукацыі;
  • каштоўныя экспанаты з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, у тым ліку рукапісы, сшыткі, атэстаты сталасці Багдановіча, яго братоў і сясцёр, пісьмовыя прылады, падручнікі і кнігі, якія выкарыстоўваліся пры навучанні ў прыходскіх вучылішчах, школах і гімназіях;
  • невядомыя дагэтуль фотаздымкі выкладчыкаў, аднакласнікаў і сяброў Багдановіча, практычны вынік навукова-пошукавай дзейнасці супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
Кнігі Максіма Багдановіча - Sputnik Беларусь
Тэст: Багдановіч ці не?

Арганічнай часткай выставы з'яўляюцца інтэр'ерныя куткі "Пакой Максіма і Льва Багдановічаў", "Кабінет Вярыгіна М. А., дырэктара Яраслаўскай мужчынскай гімназіі".

Таксама ў музеі арганізавана інтэрактыўная зона — у юных наведвальнікаў ёсць магчымасць апрануцца ў форму, якую насілі гімназісты і гімназісткі сто гадоў назад, пасядзець за старой партай, сфатаграфавацца на фоне аднаго з класаў Яраслаўскай гімназіі.

Максім Багдановіч (1891 — 1917) — геніяльны паэт, таленавіты празаік, крытык, публіцыст, перакладчык, журналіст. Надзвычай шырокі дыяпазон творчасці, грунтоўнае веданне сусветнай і нацыянальнай літаратуры, гісторыі і культуры тлумачыцца рознымі прычынамі, у тым ліку і тым, што пісьменнік атрымаў класічную гімназічную адукацыю.

У 1902 годзе Максім Багдановіч паступіў вучыцца ў Ніжагародскую мужчынскую гімназію, у 1909 — 1911 гг. вучыўся ў Яраслаўскай мужчынскай гімназіі. І ў Ніжнім Ноўгарадзе, і ў Яраслаўлі працавалі выбітныя настаўнікі, пад час навучання Багдановіч знайшоў сапраўдных сяброў — Дзіядора Дзябольскага, Мікалая Какуева, Сяргея Арлеанскага, стасункі з якімі ён працягваў і пасля атрымання атэстата сталасці.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце).

Час працы: з 10:00 да 19:00 (каса — да 18:30), без выходных і канікулаў.

Стужка навiн
0