МІНСК, 31 сту — Sputnik. Змянілася працэдура выдачы амерыканскіх віз грамадзянам Беларусі, паведаміла пасольства ЗША.
Згодна з новаўвядзеннямі беларусы, якія хочуць абнавіць візы ў Мінску, могуць зрабіць гэта, толькі калі тэрмін іх дзеяння скончыўся не больш за год таму.
"Усе астатнія жадаючыя абнавіць свае візы, у каго яны скончыліся больш за 12 месяцаў таму, павінны звяртацца за абнаўленнем у пасольствы ЗША ў іншых краінах", — гаворыцца ў паведамленні пасольства.
Дадзенае новаўвядзенне не закранае шэраг грамадзян — тых, хто звяртаецца па дыпламатычную візу, студэнцкую візу, візу па абмене (акрамя праграмы "Летняя праца і падарожжа"), не датычыцца правіла і гасцей дыппрадстаўніцтваў, а таксама тых, хто звяртаецца па візу для ўдзелу ў праграме, што спансуецца ўрадам ЗША. У Мінску могуць абнавіць візы і заяўнікі, старэйшыя за 70 гадоў, якія збіраюцца наведаць ЗША з мэтай турызму, наведвання сяброў, сваякоў, а таксама атрымальнікі рабочай візы катэгорый P (артысты, спартсмены і г.д.) і O (работнікі з выдатнымі здольнасцямі).
У пасольстве парэкамендавалі беларусам звяртацца па неэміграцыйныя візамы ў дыппрадстаўніцтва ў суседніх краінах — у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве, Вільнюсе, Варшаве і Рызе.
Фактычна змены датычацца ўладальнікаў турыстычнай візы, якія жадаюць падоўжыць яе, не выязджаючы за межы Мінска. З 2008 года, калі беларускі і амерыканскі бакі скарацілі склад пасольстваў у краінах, беларусы могуць звяртацца па візу ў пасольства ў Мінску толькі ў шэрагу выключных выпадкаў. Грамадзянам рэспублікі прыходзіцца звяртацца па візу ў пасольства суседніх дзяржавах.
Напярэдадні завяршэння сваёй місіі ў Беларусі летам 2016 года былы часовы павераны ў справах ЗША Скот Роланд адзначыў паляпшэнне адносін паміж Беларуссю і ЗША і заявіў, што зараз зноў магчыма разглядаць пытанне абмену пасламі, што не ўздымалася з 2008 года.
Змены ў парадак выдачы віз былі ўнесены ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Дакумент адмяняе праграму, якая дазваляла грамадзянам некаторых краін у шэрагу сітуацый не праходзіць сумоўе перад атрыманнем візы. Таксама Міністэрству ўнутранай бяспекі даручана паскорыць стварэнне і ўвядзенне ў строй біяметрычнай сістэмы адсочвання перамяшчэння людзей, якія перасякаюць мяжу ЗША.