Дзень Сурка ў Беларусі сустрэць няма каму

© PixabayСурок
Сурок - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Мінскім заапарку з гумарам ставяцца да традыцыі сустракаць Дзень Сурка і прапануюць аматарам заапрадказанняў паназіраць за старажылам заапарка - мядзведзем Трыстанам.

МІНСК, 1 лют — Sputnik. У Беларусі няма каму сустрэць Дзень Сурка, таму час наступлення вясны часцей за ўсё вызначаюць па іншых народных прыкметах і арыентуюцца на прагнозы сіноптыкаў.

Пералётныя птушкі - Sputnik Беларусь
Арнітолаг: пералётныя птушкі пакуль не спяшаюцца вярнуцца ў Беларусь

Як паведамілі Sputnik у сераду ў Мінскім заапарку, жывёліны, якія маглі б прадказаць час наступлення вясны, не ўпадаюць у зімовую спячку.

"У нашым заапарку суркоў няма, а лугавыя сабачкі і вожыкі, якія жывуць у нас, у зімовую спячку ня залягаюць. Яны жывуць у цёплых вальерах, у зімовы час атрымліваюць шмат корму, таму ў іх няма такой", — удакладнілі супрацоўнікі заапарка.

Разам з тым там пажартавалі, што ў якасці сурка-прадказальніка можа выступіць доўгажыхар Мінскага заапарка — мядзведзь Трыстан, які залягае ў спячку.

Эксперты, знаёмыя з гісторый Мінскага заапарка, распавялі, што больш за 10 гадоў сярод яго насельнікаў была пара байбакоў, але і тыя ў пачатку лютага моцна спалі ў сваіх норах. "Прачнуцца ў пачатку лютага ў беларускім клімаце для лянівага байбака — гэта нерэальна. Так што і ў тыя гады ніхто Дзень Сурка не сустракаў. У адрозненне ад амерыканскіх суркоў, беларускія моцна спалі 2 лютага", — адзначылі суразмоўцы агенцтва.

Яны таксама патлумачылі, чаму суркі рэдка ўтрымліваюцца ў заапарках — яны зусім нецікавыя для наведвальнікаў. "Паўгода спяць і яшчэ паўгода сядзяць у сваіх хатках", — сказалі спецыялісты.

© Flickr / Anthony QuintanoЗнакаміты лясны сурок Філ з горада Панксатоні ў Пенсільваніі
Знаменитый лесной сурок Фил из города Панксатони в Пенсильвании - Sputnik Беларусь
Знакаміты лясны сурок Філ з горада Панксатоні ў Пенсільваніі

У сваю чаргу беларускія заолагі распавялі, што ў дзікай прыродзе ў Беларусі цеплалюбівыя суркі не сустракаюцца.

"На поўдні рэспублікі жыве невялікая калонія плямістых суслікаў, якіх можна лічыць далёкімі сваякамі байбакоў. Але гэтыя соні не прачнуцца ў пачатку лютага, каб адзначыць Дзень Сурка", — сказалі заолагі.

Вавёрка - Sputnik Беларусь
Фота
Дзікія звяры і птушкі: зіма ў беларускім лесе

Разам з тым навукоўцы не выключылі, што пацяпленне клімату можа калі-небудзь прывесці да таго, што суркі пачнуць міграцыю на тэрыторыю Беларусі.

Культуролагі адзначылі, што "вызначаць час наступлення вясны па паводзінах жывёл не з'яўляецца беларускай народнай традыцыяй. Ёсць досыць вялікая колькасць сваіх прыкмет, па якіх прадказвалі надвор'е".

Па іх словах, захавалася прыкмета час наступлення вясны вызначаць па надвор'і ў Калядную ноч.

"Калі ў гэтую ноч падымаецца моцная завіруха, можна чакаць раннюю вясну", — сказалі суразмоўцы агенцтва.

Дзень Сурка (Groundhog Day), які штогод адзначаецца 2 лютага, — адна з папулярных традыцый у ЗША. Лічыцца, што калі ў гэты дзень сурок прачнецца і спалохаецца, убачыўшы свой цень, то зіма будзе доўжыцца яшчэ шэсць тыдняў, а калі не спалохаецца — то наступіць ранняя вясна.

Стужка навiн
0