Дзіцячае "Еўрабачанне-2017" прыме Грузія

© Sputnik / Виктор ТолочкоЖараб'ёўка на дзіцячае "Еўрабачанне"
Жараб'ёўка на дзіцячае Еўрабачанне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
15-ы па ліку міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне" ў лістападзе гэтага года прыме Грузія.

МІНСК, 1 лют — Sputnik. Дзіцячае "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў Грузіі, паведамілі Sputnik у Еўрапейскім вяшчальным саюзе.

Прадстаўніца гэтай краіны 11-гадовая Марыям Мамадашвілі ў 2016 годзе стала пераможцай творчага спаборніцтва з песняй "Mzeo" ("Сонца"). Хаця не перамога юнай грузінкі стала вызначальнай пры абранні месца правядзення дзіцячага "Еўрабачання". У адрозненні ад дарослага, дзіцячы конкурс не "прывязваецца" да краіны, прадстаўнік якой стаў пераможцам.

Прымаць конкурс Грузія будзе ўпершыню. У Мінску дзіцячае "Еўрабачанне" праходзіла ў 2010 годзе.

Беларусь удзельнічае ў дзіцячым "Еўрабачанні" з моманту яго заснавання ў 2003 годзе. За 14 гадоў юныя беларусы двойчы перамагалі на конкурсе, адзін раз атрымлівалі "срэбра" і двойчы — "бронзу".

У 2016 годзе Беларусь на конкурсе прадстаўляў 12-гадовы Аляксандр Мінёнак з песняй "Музыка маіх перамог". Па выніках галасавання са 177 ачкамі ён заняў сёмае месца, аднак доўгі час Саша не выходзіў з ТОП-3.

Стужка навiн
0