Фестываль "Мiнск старажытны" будзе праходзіць штогод

© Sputnik / Юлія ХвошчМінск старажытны - 2015
Мінск старажытны - 2015 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У 2015 годзе арганізатары распачалі фестываль "Мінск старажытны" у 11 гадзін 07 хвілін, бо 1067 - год першага згадвання горада Мінска ў летапісах.

МІНСК, 1 лют — Sputnik. Фестываль "Мiнск старажытны" будзе праходзіць штогод. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў ад 27 студзеня №79, якая ўступае ў сілу з 3 лютага 2017 года. 

Конкурс Халі-хало ў Наваполацку - Sputnik Беларусь
Наваполацкі фестываль "Халі-хало" вырас да ўзроўню міжнароднага

Да гэтага ён праходзіў адзін раз у два гады. Апошні адбыўся ў верасні 2015 года і быў прымеркаваны да святкавання Дня горада Мінска.

Члены клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі, Украіны падрыхтавалі для гледачоў конны рыцарскі турнір, спаборніцтвы лучнікаў і арбалетчыкаў, рэканструкцыю ваенных дзеянняў 1812 года, Першай і Другой сусветных войнаў, штурм замка.

© Sputnik / Дзмітрый КарлюкМінск старажытны - 2015
Мінск старажытны - 2015 - Sputnik Беларусь
Мінск старажытны - 2015

Фестываль заўсёды праходзіць відовішчна і вельмі падабаецца мінчанам і гасцям.

Ужо зараз ідзе актыўная падрыхтоўка да фестывалю 2017 года, які таксама пройдзе ў верасні падчас святкавання Мінскам дзён горада.

Ну а тыя, хто не хоча чакаць так доўга, могуць папрысутнічаць на іншых фестывалях рыцарскіх клубаў. Самы бліжэйшы з якіх — "Фестываль чатырох эпох" — запланаваны на 20 мая.

Стужка навiн
0