МІНСК, 1 лют — Sputnik. "Вы па праву належыце да ліку яркіх эстрадных выканаўцаў, чыя творчасць прайшла выпрабаванне часам і працягвае служыць эталонам прафесійнага майстэрства", — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка адзначыў дзіўны па прыгажосці голас, унікальную манеру выканання, жыццесцвярджальную сілу і праўдзівы гуманізм, якія заваявалі сэрцы шматлікіх прыхільнікаў розных пакаленняў і краін.
Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў упэўненасць, што талент і багаты вопыт Льва Лешчанкі будуць і ў далейшым служыць узбагачэнню сучаснага мастацтва, а адданасць любімай справе стане прыкладам для маладых артыстаў.
Леў Лешчанка нарадзіўся 1 лютага 1942 года ў Маскве. Паступіць у тэатральную ВНУ адразу пасля школы ў яго не атрымалася, таму некалькі гадоў прапрацаваў спачатку рабочым сцэны ў Вялікім тэатры, а потым слесарам-зборшчыкам на заводзе дакладных вымяральных прыбораў. Пасля войска стаў студэнтам ДзІТМа.
З пачатку 70-х пачынае збіраць прэміі разнастайных вакальных конкурсаў: "Залаты Арфей" у Балгарыі, на Міжнародным фестывалі песні ў польскім Сопаце, становіцца лаўрэатам прэміі Маскоўскага і Ленінскага камсамола (1973). У 1977 годзе Лешчанку прысвойваюць званне заслужанага артыста РСФСР.
Многія яго песні сталі шлягерамі: "Не плачь, девчонка", "Родительский дом", алімпійская "До свидания, Москва" і мноства іншых.